Пасьля затрыманьня на праўладных каналах зьявілася «пакаяльнае відэа» зь Мікалаем. Тады паведамлялася, што ён нібыта «зьліваў» нейкую інфармацыю Антону Матольку.
Суд над палітвязьнем пачнецца ў Менгарсудзе 29 жніўня. Яму інкрымінуюць ч. 2 арт. 424 КК (Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 КК (Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня).
Вядома, што судзіць яго будуць за «фінансаваньне экстрэмісцкага фармаваньня» паводле зьмененага артыкулу. У рэдакцыі ад 26 траўня 2021 году гэтая фармулёўка адсутнічае. Цяпер — «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці або дзейнасьці, накіраванай на рэабілітацыю нацызму».