На гэта ў парафіі няма «ні фізычных, ні юрыдычных, ні матэрыяльных сродкаў».
Прадстаўнікі касьцёла ня маюць доступу да касьцельных дакумэнтаў, якія засталіся ў храме. Гэта паралізавала юрыдычную і фінансавую дзейнасьць парафіі. Да таго ж ім не перадалі акт агляду п.амяшканьняў комплексу будынкаў Чырвонага касьцёла ад 3 кастрычніка 2022 году
«Толькі калі мы атрымаем неабходныя дакумэнты, можам прадметна разглядаць справу і абмяркоўваць варыянты дзеяньняў», — заяўляе касьцёльны камітэт.
Вернікі ня згодныя з афіцыйнай прычынай узгараньня ў касьцёле, паводле якой вінаватая парафія («парушэньне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталяваньня»). Яны тлумачаць, што за спраўнасьць ліній электрасетак адказвае КУП «Менская спадчына». Да таго ж пажар адбыўся ноччу, калі нагрузка на электрасеткі была мінімальная.
Нікому з прадстаўнікоў касьцёла за ўвесь час пасьля пажару не дазволілі паглядзець на пашкоджаньні ў храме і «пераканацца ў аварыйным стане касьцёла». Праз гэта парафія адмаўляецца выносіць свае рэчы адтуль.
«Тое, што прадстаўнікам парафіі забаронены ўваход у касьцёл, а супрацоўнікам КУП „Мінская спадчына“ і іншых арганізацый ён не абмежаваны, выклікае недавер і падазронасьць», — заявілі ў касьцельным камітэце.
Прадстаўнікі касьцёла ня ведаюць, ці апісвалі касьцельную маёмасьць унутры будынка і хто цяпер нясе адказнасьць за яе захаваньне. Яны ня бачылі дакумэнтаў, на падставе якіх нікога з парафіі не пускаюць у будынак.
Дагэтуль не стварылі сумесную камісію з прадстаўнікоў «Менскай спадчыны» і парафіі, каб вызначыць пашкоджаньні і наступствы ўзгараньня, хаця гэта прапісана ў дакумэнтах уладаў.
«Парафія засталася сам на сам з пагрозай страты касьцельных каштоўнасьцяў, а менавіта культавых рэчаў, архіваў, бібліятэкі... Таму мы ня згодныя, што на сустрэчы прадстаўнікоў Касьцёла з прадстаўнікамі ўлады ў справе Чырвонага касьцёла 14 кастрычніка ў Менгарвыканкаме атрымаўся „канструктыўны дыялёг“», — заўважылі ў касьцёльным камітэце.
Прадстаўнікі касьцёла таксама прапанавалі зрабіць рамонт у касьцёле за кошт парафіі, безь бюджэтных сродкаў.