Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта будучы злачынца». Лукашэнка запатрабаваў паставіць на ўлік і працаўладкаваць усіх «дармаедаў»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

7 сьнежня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб працы эканомікі і прагнозах налета запатрабаваў заняцца абавязковым працаўладкаваньнем усіх беспрацоўных у Беларусі.

«Неадкладна заняцца працаўладкаваньнем беспрацоўных! З органамі міліцыі, падключыце каго вы лічыце патрэбным. Неадкладна паставіць на ўлік усіх дармаедаў, якія бадзяюцца, і прымусіць іх працаваць. Паўтараю, як бы гэта ні гучала непапулярна: сёньня беспрацоўны бадзяга — гэта ня проста пратэстун на вуліцы, гэта будучы злачынца», — заявіў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, праз такіх людзей у Беларусі штодня адбываюцца злачынствы, выдаткоўваюцца велізарныя грошы на раскрыцьцё гэтых злачынстваў, а потым — на ўтрыманьне іх у месцах пазбаўленьня волі.

«Яшчэ раз паўтараю: прымусьце ўсіх працаваць! У кожнага павінен быць пералік такіх дармаедаў, якія павінны працаваць», — дадаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG