Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 7 сьнежня да нацыянальнага страйку далучыліся інжынэры і рабочыя зь Берасьця, Горадні, Наваполацку і Салігорску


На акцыі пратэсту ў Менску 26 кастрычніка.
На акцыі пратэсту ў Менску 26 кастрычніка.

Сярод страйкоўцаў ёсьць людзі зь вялікім стажам працы на вытворчасьці. Некалькі тэлеграм-каналаў разьмясьцілі іх відэазвароты.

Да страйку далучыўся вядучы інжынэр «Нафтана» Юры Гашаў. У жніўні Гашаў зьвяртаўся да кіраўніцтва з прапановамі па паляпшэньні сацыяльна-эканамічных умоваў працы прадпрыемства, аднак ні адна зь іх не была выкананая, а ціск на страйкавы рух нават узмацніўся.

«Новаму дырэктару «Нафтана» і старшыні Белхімпрафсаюза не патрэбныя ні інжынэрнае, ні эканамічнае, ні сацыяльнае паляпшэньне працы завода. Бачачы і разумеючы ўсё, што адбываецца, 7 сьнежня я не выходжу на працу і далучаюся да агульнанацыянальнага страйку да выкананьня вылучаных патрабаваньняў. Жыве Беларусь!» – заявіў інжынэр.

Далучыўся да страйкоўцаў і яшчэ адзін інжынэр «Нафтана» Ігар Бутоўскі, які працуе ў групе тэхнічнага нагляду прадпрыемства. Ён адпрацаваў на заводзе 24 гады.

На «Горадняпрамбуд» з 7 сьнежня на працу да выкананьня патрабаваньняў адмовіўся выходзіць муляр 4-а разраду С.Чарняк.

Зьявіўся страйковец і на прадпрыемстве «Берасьцеэнэрга» – гэта Валер Дзерваед, вядучы інжынэр прадпрыемства, які падтрымаў усе патрабаваньні нацыянальнага страйку. Раней пра ўдзел у страйку не паведамляў ніхто з працоўных гэтых двух прадпрыемстваў.

Да страйкаму «Беларуськалія» далучыўся электрасьлесар ўчастка Андрэй Прылуцкі.

Страйкоўцы патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, вызваленьня палітвязьняў, правядзеньня новых сумленных выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG