Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Літвы і Ўкраіны дамовіліся разам падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць Беларусі


Уладзімір Зялянскі і Гітанас Наўседа ў Вільні, 2019 год
Уладзімір Зялянскі і Гітанас Наўседа ў Вільні, 2019 год

Разам падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасьць у барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасьці і правы чалавека дамовіліся прэзыдэнты Літвы Гітанас Наўседа і Ўкраіны Уладзімір Зяленскі падчас тэлефоннай размовы 7 сьнежня, інфармуе БелаПАН.

Бакі «абмеркавалі напружаную сытуацыю ў суседняй Беларусі», адзначаецца ў паведамленьні прэс-службы прэзыдэнта Літвы. «Мы бачым, што цяперашняя сытуацыя не паляпшаецца. Таму вялікае значэньне мае працяг санкцый ЭЗ супраць беларускага рэжыму. Мы вітаем рашэньне Ўкраіны далучыцца да пакета санкцый ЭЗ супраць рэжыму», — сказаў Наўседа.

Ён праінфармаваў Зяленскага аб выніках перамоў зь «лідэрам грамадзянскай супольнасьці Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай», якія адбыліся 24 лістапада.

Наўседа таксама падкрэсьліў, што Літва разьлічвае на нязьменную салідарнасьць Украіны ў адмове ад куплі электраэнэргіі, што выпрацоўваецца на Беларускай АЭС, якая «не адпавядае патрабаваньням аховы навакольнага асяродзьдзя і ядзернай бясьпекі».

У паведамленьні прэсавай службы Зяленскага па выніках размовы з Наўседам беларускае пытаньне ня згадваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG