Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: падчас акцыі салідарнасьці затрыманыя трое актывістаў


Радыё Свабода, Берасьце Увечары 16 траўня пятнаццаць хлопцаў і дзяўчат сабраліся каля кінатэатру “Беларусь”, што ў цэнтры Берасьця, і раздавалі мінакам блакітныя балёнікі з лічбай “16” і надпісам “свабода”.

Праз паўгадзіны да трох актывістаў падышлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі іх на той падставе, што яны нібыта падобныя да невядомага злодзея. Пасьля гэтага каля трыццаці хвілін затрыманыя правялі ў адным з кабінэтаў кінатэатру “Беларусь”, а затым былі адвезены ў Ленінскі РАУС Берасьця.

Пры надглядзе міліцыянты зацікавіліся ўлёткамі з надпісам “За свабоду”, якія знайшлі ў маладзёнаў. Быў складзены пратакол аб канфіскацыі ўлётак, а таксама балёнчыкаў з фарбай і трафарэтаў. Затым удзельнікаў акцыі вызвалілі, паведаміўшы аб затрыманьні іх бацькам.

Нягледзячы на гэта, акцыя была працягнутая і позна ўвечары. Каля сарака маладых людзей прайшліся з запаленымі сьвечкамі па адной з мнагалюдных вуліц Берасьця – Савецкай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG