6 гадоў зьняволеньня пагражае менскаму прадпрымальніку Юрыю Радзівілу. Паводле сьледзтва, актывіст перадвыбарчага штабу Казуліна нібыта стварыў пагрозу жыцьцю супрацоўнікам “Алмазу” – спэцаддзелу МУС у барацьбе з тэрарызмам.
Між тым шмат хто лічыць, што гэта справа не зьвязаная з крыміналам ці тэрарызмам. Вядомы палітык Уладзімір Нісцюк, які працаваў з Радзівілам ў штабе Казуліна, адзначае палітычны аспэкт.
(Нісцюк: ) “Гэта малады хлапец, які выпадкова трапіў у вялікае палітычнае мерапрыемства, а яго самога ледзь не забілі. Стралялі ж не з лялькавага пісталета, а з табэльнай міліцэйскай зброі. І вось цяпер яго выстаўляюць, каб прыкрыць тых, хто на самой справе парушыў закон”.
Інцыдэнт з удзелам Юрыя Радзівіла здарыўся 2 сакавіка, калі пры спробе зарэгістравацца на Усебеларускі народны сход быў зьбіты і затрыманы Аляксандр Казулін. Апэрацыю па затрыманьню Казуліна у менскім Палацы чыгуначнікаў праводзілі супрацоўнікі “Алмазу”, апранутыя ў цывільнае, з чорнымі спартовымі шапкамі на галовах. Гэтыя ж людзі стралялі і па аўтамабілі Юрыя Радзівіла каля Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі. Туды актывіст прыехаў, каб даведацца пра лёс Аляксандра Казуліна. Усе гэтыя падрабязнасьці журналістам распавёў сам Юры Радзівіл на прэсавай канфэрэнцыі ў офісе штабу Казуліна. Пры канцы расповеду прагучаў тэлефонны званок: з дому паведамілі, што за Юрам ўжо прыйшлі з міліцыі. Наступным днём спадар Радзівіл сам пайшоў у пракуратуру са скаргай на супрацоўнікаў “Алмазу”, але да дому ён ужо не вярнуўся.
Чаму “алмазаўцы” стралялі па аўтамабілі Радзівіла? Яны кажуць, што той ім не падпарадкаваўся, паспрабаваў з’ехаць з месца затрыманьня парушальнікаў грамадзкага парадку, стварыў небясьпеку іх жыцьцям. Наколькі вядома ад адвакатаў, Юры Радзівіл сваёй віны не прызнае. Ён пагаджаецца, што спрабаваў з’ехаць ад райаддзелу міліцыі, калі там пачалі затрымліваць людзей, але не бачыць у гэтым ніякага парушэньня закону: супрацоўнікі, якія хацелі яго спыніць, не назваліся ды не паказалі пасьведчаньняў.
Працэс над маладым актывістам будзе весьці судзьдзя Алена Шылько. Яна ўжо заявіла журналістам, што ня лічыць справу “вельмі цяжкай” і разьлічвае завяршыць працэс за 2-3 дні. Сьведкамі у справе будуць знаёмыя Юрыя Радзівіла, якія знаходзіліся ў ягоным аўтамабілі. З боку “Адмазу” сьведчыць будзе яго камандзір Мікалай Карпенкоў. Абараняць Юрыя Радзівіла будзе Алксандар Галіеў, які нядаўна абараняў маладога апазыцыянэра з Баранавічаў Мікіту Сасіма.