Актывістаў “Партнэрства” вінавацяць у дзеяньнях ад імя незарэгістраванай арганізацыі паводле часткі другой артыкулу 193. Гэты артыкул з’явіўся ў новай рэдакцыі Крымінальнага кодэксу за некалькі месяцаў да выбараў.
Упершыню за час арышту Міколу Астрэйку наведала маці. Амаль тры месяцы бацькі рэгулярна пісалі хадайніцтвы аб спатканьні з сынам. Але адмовы розных установаў мелі аднолькавыя абгрунтаваньні – “спатканьне лічым немэтазгодным у інтарэсах сьледства”. Апошнюю адмову Яўгенія Астрэйка атрымала літаральна напярэдадні дазволу. І раптам з пракуратуры патэлефанавалі абаронцы Міколы Валянціне Шыханцовай і паведамілі: спатканьне дазволенае.
На думку адвакаткі, спатканьне мусілі дазволіць даўно:
(Шыханцова: ) “Я думаю, адмовы былі незаконныя. Спатканьне мусілі дазволіць – іх зазвычай дазваляюць значна больш небясьпечным асобам, якія знаходзяцца пад сьледствам. Так што, магчыма, яны гэта ўсьвядомілі і нарэшце зьмянілі сваё стаўленьне.”
Яўгенія Астрэйка кажа: спатканьне з сынам аказалася ўсьцешным і балючым адначасова:
(Астрэйка: ) “Убачылася першы раз за 84 дні. Радасьць – гэта не тое слова. Нават у такіх умовах. Трохі схуднеў. Вельмі бледны. Вельмі бледны твар – гэта мяне хвалюе. Але ён трымаецца – такі спакойны, такі бадзёры, перадае прывітаньні ўсім, хто яго памятае, ўсім, хто яго чакае. Ён, мне здаецца, больш хвалюецца за нас і за Паліну, чым за сябе. Кажа: вось народзіцца дзіця, а мяне побач... няма. Цяжка... Але будзем трымацца і будзем чакаць.”
Нагадаем, Міколу Астрэйку , Цімафея Дранчука, Аляксандра Шалайку і Эніру Браніцкую утрымліваюць у сьледчым ізалятары КДБ з 21 лютага. Сваякі ўсіх арыштаваных просяць пра спатканьне, але ўсім адмаўляюць. Выключэньнем стала Вольга Анцыповіч – месяц таму ёй дазволілі сустрэцца з мужам, Цімафеем Дранчуком. Гэта адбылося неўзабаве пасьля нараджэньня ў іх сына.