Сябры аргкамітэту прапаноўваюць запісваць і зьмяшчаць у інтэрнэце відэазвароты да Пуціна з заклікам спыніць ваенную агрэсію супраць Украіны.
Сябры камітэту таксама зьбіраюцца пачаць сэрыю культурных імпрэзаў з удзелам дзеячоў культуры Ўкраіны, а таксама зьвярнуцца да ўладаў з прапановай распачаць трансьляцыю на тэрыторыі Беларусі ўкраінскага тэлеканалу. З нагоды Дня Канстытуцыі Ўкраіны 27 чэрвеня сябры камітэту накіроўваюць у амбасаду Ўкраіны зварот.
Актывісты таксама заклікаюць ўсіх неабыякавых людзей прыняць удзел у акцыі пратэсту супраць прысутнасьці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі і супраць удзелу расейскіх дэсантнікаў у сьвяточным вайсковым парадзе, прымеркаваным да сьвяткаваньня 70-годзьдзя вызваленьня Беларусі ў другой усясьветнай вайне.
Сябры камітэту салідарнасьці з Украінай запрашаюць ў бліжэйшую пятніцу, 27 чэрвеня, сабрацца каля менскага Галоўпаштамту, каб на знак пратэсту накіраваць паштоўкі на адрас амбасады Расеі і Міністэрства абароны Беларусі.
Беларускі камітэт салідарнасьці з Украінай быў створаны ў сакавіку 2014 года. У яго ўвайшлі прадстаўнікі апазыцыйных партыяў, грамадзкіх ініцыятываў, беларускія абаронцы Майдана: Павал Севярынец, Аляксей Марачкін, Аляксей Янукевіч, Зьміцер Дашкевіч, Ігар Рынкевіч, Ганна Шапуцька і іншыя.
Беларускі камітэт салідарнасьці з Украінай заклікае неабыякавых людзей падтрымаць акцыю салідарнасьці з украінскім народам.
Самае папулярнае
1