Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія «Свабоду міліцыі» атрымала трэцяе месца на фэстывалі AD.NAK


У Менску прайшоў пяты фэстываль беларускамоўнай рэклямы AD.NAK!

Пераможцам з дыплёмам трэцяй ступені ў намінацыі «Рэклямныя кампаніі» стала кампанія «Свабоду ўсім», распрацаваная Артурам Вакаравым на замову Радыё Свабода.

Агулам у шорт-лісьце прэміі ўдзельнічалі пяць праектаў Свабоды.

У катэгорыі «Рэкляма ў друкаваных СМІ» адзін з намінантаў — рэклямныя модулі «Свабоду хакеістам». Аўтар: Артур Вакараў, «Адліга»



У катэгорыі «Мэдыяпраекты для аднаго каналу камунікацыі: ТБ, друкаваных СМІ, радыё, інтэрнэту, вонкавай рэклямы, Indoor» сярод намінантаў — «Картатэка Сталіна. Сьпіс рэпрэсаваных». Аўтар: Сяргей Дубавец.



У катэгорыі «Event-праект» намінаваны «Свабодны фэст». Аўтары:Павел Белавус, Франак Вячорка.


У катэгорыі «Беларускаарыентаваны рэклямны і камунікацыйны праект» сярод намінантаў — мапы могілак «Беларускі нацыянальны нэкропаль». Аўтар: Франак Вячорка.



Цалкам сьпіс намінантаў можна пабачыць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG