Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ: «Вераломнага нападу» на СССР не было


Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) апублікавала архіўныя дакумэнты савецкіх спэцслужбаў аб пачатку вайны зь Нямеччынай у 1941 годзе.

Як паведамляе прэс-цэнтар СБУ, матэрыялы сьведчаць, што «вераломнага раптоўнага нападу» не было. Архівісты далі вольны доступ да збору «Пярэдадзень Вялікай Айчыннай вайны ў дакумэнтах НКВД». Гэта дакумэнты аб агентурна-апэратыўнай працы НКВД СССР напярэдадні вайны: паведамленьні вайскоўцаў і агентаў спэцслужбаў аб агульным стане нямецкай арміі, перамяшчэньні войскаў Вэрмахту паблізу межаў СССР. Апублікаваныя таксама матэрыялы допытаў палонных нямецкіх лётчыкаў у першыя дні вайны, шпіёнская аэрафотаздымка, якую ажыцьцяўлялі самалёты «Люфтвафэ».

Сярод архіўных дакумэнтаў дасьледчыкі з Архіву СБУ выявілі дакладную запіску сакратару КП(б)У Мікіту Хрушчову аб канцэнтрацыі нямецкіх войскаў на мяжы ў траўні 1941 году. Дакумэнт пацьвярджае, што падрыхтоўка нацысцкай Нямеччыны да нападу на СССР не была тайнай для савецкіх кіраўнікоў.

Апублікаваныя дакумэнты сьведчаць, што савецкая выведка зьбірала інфармацыю ня толькі пра ўзброеныя сілы і палітыку Нямеччыны. Яна актыўна вывучала стан і настроі ўкраінскай дыяспары, дзейнасьць падпольля Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў на захадзе Ўкраіны, акупаванай нацыстамі яшчэ зь верасьня 1939 году, спрабавала ўводзіць у гэтыя структуры сваю агентуру.

Архіўныя фота, дакумэнты, першакрыніца – тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG