Палітвязень Мікалай Дзядок даслаў з магілёўскай турмы ліст актывістцы Вользе Мікалайчык, з якой лістуецца. Вольга Мікалайчык пераказала зьмест ліста Мікалая Дзядка.
«Піша, дарэчы, па-беларуску, што нічога з большага ў яго справы. Нядаўна яму дазволілі патэлефанаваць жонцы, Валерыі, але да спатканьня ім яшчэ вельмі доўга, ажно 30 сьнежня ў яго будзе спатканьне. Чытае Дастаеўскага. І што цікавае адзначае: што ледзь ні ў кожным творы праступае нянавісьці і пагарда да палякаў, хаця ў самога карані з Рэчы Паспалітай, зь Беларусі. І прозьвішча ж не расейскае. Пытаецца таксама наконт фільма «Авэль», ці ён скончаны. У іх у турме ходзяць чуткі, што фільм ужо зьнялі і нават прайшлі паказы на нейкіх фэстывалях. Дык я буду яму адказваць, што яшчэ не закончылі, ніякіх паказаў не было, але памянялі назву на, здаецца, «Мы браты».
Мікалай Дзядок асуджаны на 4,5 года зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні адносна афіцыйных будынкаў. Сваёй віны Мікалай не прызнаў. Праваабаронцы лічаць яго палітвязьнем і патрабуюць тэрміновага вызваленьня. Трымаюць Мікалая Дзядка ў крытай магілёўскай турме.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1