Раней ад гэтай кнігі адмовіліся брытанскія выдаўцы з-за небясьпекі судовых пазоваў аб абароне гонару і годнасьці.
Аўтарка кнігі, амэрыканская прафэсарка Карэн Давіша ў красавіку паведаміла журналістам, што брытанскае выдавецтва Сambridge University Press плянавала выдаць яе кнігу, але потым адмовілася. У кнізе, над якой Давіша працавала пяць гадоў, ёсьць цьверджаньні, што Пуцін і яго паплечнікі займаліся незаконнымі фінансавымі апэрацыямі ў Пецярбургу ў 1990-я гады.