Лінкі ўнівэрсальнага доступу

64-гадовая пераплыла Фларыдзкую затоку


64-гадовая амэрыканка Даяна Наяд пераплыла Фларыдзкую затоку. Яна адолела 177 кілямэтраў ад Гаваны да архіпэлягу Фларыда-Кіс за 53 гадзіны.

«Нам ніколі ня трэба паддавацца. Па-другое, мы ніколі не застарыя дзеля таго, каб ажыцьцявіць сваю мару» — сказала Даяна Наяд журналістам, якія дачакаліся яе позьнім вечарам 2 верасьня на Фларыдзе.

Пераадолець адлегласьць ад Кубы да Фларыды Наяд атрымалася зь пятага разу. Першую спробу яна зрабіла 35 гадоў таму.

На шляху цераз затоку Наяд суправаджалі дапаможныя лодкі, якія забясьпечвалі яе ежай і вадой, а таксама сачылі за яе станам.

У 1997 годзе пераплысьці Фларыдзкую затоку змагла 22-гадовая аўстралійка, аднак Даяна Наяд стала першай жанчынай, якой удалося перасекчы гэты вадаём бязь сеткі супраць акулаў. Плыўчыха выкарыстоўвала адмысловы крэм для цела, які абараняе ад атрутных мэдузаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG