Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэльсан Мандэла выпісаны з шпіталя


Былы прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла быў выпісаны з шпіталя і дастаўлены ў свой ​​дом у Ёганэсбургу, дзе працягне курс інтэнсіўнага лячэньня, гаворыцца на сайце офісу паўднёваафрыканскага прэзыдэнта.

Днём раней ўлады ПАР аспрэчылі паведамленьні пра выпіску 95-гадовага Мандэлы.

Паводле заявы, стан Мандэлы застаецца крытычным, але стабільным.

«Яго лекары перакананыя, што дома яго будуць лячыць ня горш, чым у шпіталі ў Прэторыі», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Там таксама адзначаецца, што ў доме Мандэлы зроблена ўсё неабходнае для таго, каб экс-прэзыдэнт змог працягнуць курс інтэнсіўнага лячэньня. Сачыць за яго здароўем будуць тыя самыя лекары, што і ў Прэторыі.

Пры неабходнасьці, адзначаецца ў заяве, ён будзе зноў шпіталізаваны.

Першы дэмакратычна абраны прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі знаходзіцца ў шпіталі з чэрвеня, калі ён быў шпіталізаваны зь лёгачнай інфэкцыяй.

У ліпені ў краіне прайшлі святкаваньні яго 95-годзьдзя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG