Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводка ў Расеі: вада ў Амуры ўзьнялася на 8 мэтраў


Узровень вады ў рацэ Амур паблізу Камсамольска-на-Амуры ў панядзелак перавысіў адзнаку восем мэтраў.

У горадзе працягваюцца работы па надбудове ахоўных дамбаў.

У Хабараўску вада ў Амуры паднялася да 7 мэтраў 97 сантымэтраў. Гэта на паўтара мэтра вышэй гістарычнага максымуму і амаль на два мэтры перавышае крытычную адзнаку.

Мэр Хабараўска Аляксандр Сакалоў назваў паводку «анамальнай», але падкрэсьліў, што масавай эвакуацыі ўлады не плянуюць. Адселеныя толькі жыхары падтопленых дамоў з прыбярэжнага і нізінных раёнаў горада. У Хабараўску падтопленыя 600 дамоў.

Па прагнозах гідролягаў, да 5 верасьня вада можа падняцца да 8 мэтраў 30 сантымэтраў.

Уладзімер Пуцін аглядае раён паводкі з гэлікоптара
Уладзімер Пуцін аглядае раён паводкі з гэлікоптара




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG