3 верасьня з Івацэвіцкай калёніі павінны вызваліць палітвязьня Аляксандра Францкевіча. Тры гады таму, у верасьні 2010 году, яго арыштавалі па справе анархістаў. А 24 траўня 2011 году Заводзкі суд прысудзіў Аляксандру Францкевічу тры гады пазбаўленьня волі.
Мікалаю Дзядку далі тады 4,5 года, Ігару Аліневічу — 8 гадоў зьняволеньня. Маладых людзей асудзілі на працяглыя тэрміны, абвінаваціўшы ў зьдзяйсьненьні шэрагу палітычных акцыяў, у тым ліку і за напад на амбасаду Расеі ў Менску ў жніўні 2010 году. Такім чынам, Аляксандар Францкевіч цалкам адбыў прызначаны яму тэрмін.
Маці Аляксандра Францкевіча выхоўвала сына адна. Калі яны з мужам разьвяліся, Сашу было 6 гадоў, а потым бацька загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Спадарыня Тацяна ўжо лічыць гадзіны да вызваленьня сына:
«Паедзем уначы сустракаць Сашу, каб пасьпець да 6-й раніцы. Таму што Дашкевіча выпусьцілі а шостай раніцы. Хоць адміністрацыя нам казала, што выпусьцяць а 9-й раніцы. Але няма гарантыі. Таму вырашылі перастрахавацца і паедзем пад шостую».
Павал Вінаградаў, які таксама адбываў тэрмін у Івацэвіцкай калёніі, кажа, што хоць Івацэвіцкая калёнія лічыцца ўзорна-паказальнай, сядзець там усё адно няпроста. Тым больш што Аляксандра прызналі злосным парушальнікам рэжыму і часта каралі:
«Мне падаецца, для яго цяжэй за ўсё — сядзець у ізалятары. Бо цягам ледзьве не ўсяго апошняга году ён шмат разоў сядзеў у так званым ПКТ — памяшканьні камэрнага тыпу. Гэта для яго, мне падаецца, самае цяжкае. А так, у прынцыпе, сядзець ня так проста. Але ў зоне ўсё адно можна знайсьці нармальных сядзельцаў, зь якімі можна кантактаваць. Там жа сядзіць Эдуард Лобаў. Калі я сядзеў, мы яшчэ тады ў госьці адзін да аднаго хадзілі».
Аляксандар працаваў праграмістам у адной з кампутарных фірмаў Менску. У Наваполацку заробкі невялікія. Ён самастойна знайшоў добрую працу ў сталіцы, наняў кватэру, матэрыяльна дапамагаў маці. Дарэчы, Францкевіч дадаткова быў асуджаны яшчэ і за «кампутарны сабатаж» і «распрацоўку, выкарыстаньне ці распаўсюд шкодных праграм». Яму нават у СІЗА КДБ прапанавалі супрацоўніцтва з кампэтэнтнымі органамі, але Аляксандар адмовіўся. Спадарыня Тацяна кажа, што дырэктар фірмы дагэтуль трымае месца для Аляксандра, таму адразу ж пасьля вызваленьня сына хацелі б заехаць у сталіцу:
«Нам дадуць прадпісаньне. Калі адразу трэба будзе стаць на ўлік, то паедзем адразу дадому. Калі не — хочам яшчэ спыніцца ў Менску. Таму што для Сашы захавалі месца працы. Яму трэба наведаць фірму, дзе ён раней працаваў, і вырашыць усе пытаньні. Фірма вельмі добрая, і дырэктар заўсёды за яго стаяў гарой, і калегі падтрымлівалі, і бяруць яго на працу».
У Аляксандра Францкевіча адна нырка, і для яго адседка і турэмная ежа — асаблівае выпрабаваньне. Таму маці разумее, што Аляксандар ня хутка пакаштуе свае ўлюбёныя стравы:
«З гэтым трэба вельмі акуратна. Будзем пачынаць з садавіны і гародніны. Таму што тры гады на зоне здароўя не дадалі. Што ён любіць — яшчэ не пажадана. А любіць ён торцікі. Харчаваньне там было вельмі дрэннае, таму трэба вельмі асьцярожна зь ежай. Павязем напачатку садавіну».
Аляксандру Францкевічу, як і многім іншым палітвязьням, не адзін раз прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён адмаўляўся. Аляксандрава наваполацкая сяброўка Наста кажа:
«Я вельмі захапляюся ягоным характарам. Лісты ад яго заўсёды бадзёрыя, ён ня траціць цікавасьці да падзеяў, якія адбываюцца тут, на волі. Ён піша, што і з таго жыцьця, якое адбываецца за кратамі, ён таксама даведаўся шмат новага. І гэты досьвед вельмі каштоўны і важны для яго таксама».

Фірма вельмі добрая, і дырэктар заўсёды за яго стаяў гарой, і калегі падтрымлівалі, і бяруць яго на працу