2 верасьня падчас набажэнства ў Менску памянулі беларускага рэлігійнага і грамадзкага дзеяча, уніяцкага сьвятара Яна Матусевіча, які памёр 15 гадоў таму і пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску.
Гэта быў выбітны чалавек для Беларусі і беларускай культуры, апавёў карэспандэнту Свабоды айцец Андрэй Абламейка:
«Айцец Ян Матусевіч — першы дэкан Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Зь яго пачалося адраджэньне нашай царквы ў Беларусі і асабліва ў Менску.
Першыя набажэнствы ён служыў яшчэ пробашчам рыма-каталіцкай парафіі ў Барунах, якая традыцыйна была грэка-каталіцкай. Там быў вялікі грэка-каталіцкі манастыр і дагэтуль захоўваецца і шануецца абраз Маці Божай Барунскай. Айцец Ян быў там 12 гадоў пробашчам.
У 1988 годзе пачаліся хросты ва ўсходнім абрадзе, і ён хрысьціў моладзь, якая прыяжджала да яго зь Менску. Ён служыў набажэнствы па-беларуску. А 12 лістапада 1989 году адбылося першае сьвяткаваньне сьвятога Язафата, калі інтэлігенцыя і моладзь прыехалі зь Менску да яго ў Баруны.
А з 90-га году ён быў дэканам БГКЦ, займаўся адраджэньнем царквы, стаяў ля вытокаў многіх грамадзкіх арганізацый, быў душпастырам у скаўцкім руху і сузаснавальнікам Біблійнага таварыства Беларусі. Таксама ён быў першым пробашчам парафіі Сьвятога Язэпа ў Менску.
Плады яго дзейнасьці — сёньняшнія менскія і іншыя парафіі ў Беларусі, якія ён заклаў. Таксама шмат каго ён пахрысьціў, вядомых людзей з інтэлігенцыі, даваў шлюбы. Таксама ён падтрымаў пакліканьне бальшыні сьвятароў, якія сёньня служаць, дзякуючы яму многія атрымалі гэтак пакліканьне.
Ён нас гадаваў духоўна, быў нашым бацькам. Ён быў выбітны чалавек для Беларусі і беларускай культуры, бо служыў па-беларуску і разьвіваў рэлігійную беларускую мову. Айцец Ян — вельмі выбітная асоба для беларускай царкоўнай гісторыі».