Паведамленне аб парыве нафтаправоду паступіла 31 жніўня ў 22.07. Паводле разьлікаў РУП «Гомельтранснафта Дружба», максымальны выхад нафты склаў каля 5 кубамэтраў на ўчастку плошчай 1,2 га асобнымі ўчасткамі без наступнага гарэньня.
«Для ліквідацыі парыву нафтаправоду, збору нафты і выдаленьня забруджанага грунту на месцы аварыі працуюць спэцыялісты і тэхніка МЧС, а таксама РУП „Гомельтранснафта Дружба“, — паведамілі ў міністэрстве. — Работнікамі МЧС забясьпечваецца пажарная бясьпека на месцы аварыі ». У МЧС таксама адзначылі, што транспарціроўка нафты ў магістральным нафтаправодзе ажыцьцяўляецца ў штатным рэжыме безь змяншэньня аб’ёмаў плянавай пастаўкі нафты.
«Пацярпелых няма. Працуе раённая камісія па надзвычайных сытуацыях. Пагрозы населеным пунктам і трапленьня нафты ў экасыстэмы водных аб’ектаў няма », - дадалі ў МЧС.