ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, у пратэстанцкай царкве (Загарадны завулак, 11) вянчаньне Зьмітра і Насты Дашкевічаў. Пачатак у 13:00.Менск, у Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва пачнецца фэст NAVINKI-2013 —15-ы міжнародны фэстываль пэрформансу, адкрытага актуальнага мастацтва. Пачатак у 14 гадзінаў.
Таварыства аховы помнікаў запрашае ў падарожжа па маршруце Менск – Іўе – Ліпнішкі – Суботнікі – Жамыслаўе – Геранёны – Менск.
У парку імя Горкага Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа праводзіць сьвята для вучняў «Песьняй вітаю я вас!»
Менск, у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» — агракультурны фэстываль. Пачатак у 17.30.
Менскі раён. У ноч з 31 жніўня на 1 верасьня на адкрытай пляцоўцы «Раўбічы» пройдзе фэстываль этна-транс і экспэрымэнтальнай музыкі Povidlo. Пачатак у 19 гадзінаў.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1432 — князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Пачатак грамадзянскай вайны ў ВКЛ.
1449 — падпісаны «вечны мір» паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім.
1897 — Томас Эдысан запатэнтаваў кінапраектар.
1907 — заключанае ваеннае пагадненьне між Вялікабрытаніяй, Расеяй і Францыяй (Антанта).
1920 — вырашальная перамога Польшчы над Чырвонай арміяй у бітве ля Камарова ў часе польска-савецкае вайны.
1939 — уяўны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Глейвіцэ, які аб’яўлены прычынай для пачатку вайны Нямеччыны з Польшчай.
1944 — войскі 2-га Ўкраінскага фронту ўвайшлі ў Бухарэст.
1957 — Малайзія абвясьціла незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.
1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».
1989 — малдаўская мова атрымала статус дзяржаўнай. Пісьменнасьць у Малдове пераведзеная на лацінку.
1991 — Кіргызстан і Узбэкістан абвясьцілі незалежнасьць ад СССР.
1993 — завершаны вывад расейскіх войскаў зь Літвы.
1994 — расейская армія пакінула тэрыторыю Нямеччыны.
1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2.
1996 — Расея і Чачня падпісалі пагадненьне, якое скончыла I чачэнскую вайну.
У гэты дзень нарадзіліся:
12 ― Калігула, рымскі імпэратар.
1749 ― Аляксандар Радзішчаў, расейскі пісьменьнік.
1832 — Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 на Беларусі і ў Літве.
1850 ― Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф.
1885 ― Генадзь Багдановіч, беларускі грамадзкі дзяяч.
У гэты дзень памерлі:
1247 ― Конрад I Мазавецкі, князь мазавецкі і кракаўскі.
1867 ― Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік.
1920 ― Вільгельм Вунт, нямецкі фізыёляг, псыхоляг, філёзаф і мовазнаўца.
1931 ― Арсен Канчэўскі, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
1941 ― Марына Цьвятаева, расейская паэтка.
1997 ― Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская.
ЦЫТАТА ДНЯ
Многія людзі не ўяўляюць, як яны былі блізкія да посьпеху ў той момант, калі здаліся.
Томас Эдысан