Гэтыя захады датычаць 780 чалавек. Узровень вады ў рацэ Амур паблізу гэтага горада вырас за суткі на 17 сантымэтраў, дасягнуў ўзроўню 8 мэтраў 20 сантымэтраў і працягвае расьці.
Могуць быць падтоплены 600 дамоў, у якіх жывуць 50 тысяч чалавек. Вада можа заліць чыгуначныя шляхі, цэхі суднабудаўнічага завода і цеплаэлектрацэнтралі.
Сытуацыя застаецца складанай ва ўсім Хабараўскам краі. Затопленыя больш за дзьве тысячы дамоў, больш за 45 тысяч гектараў сельскагаспадарчых земляў.
У Хабараўскам краі і Габрэйскай аўтаномнай вобласьці працягваюцца дажджы, пахаладала, ужо ў верасьні чакаюцца замаразкі. Нават калі вада спадзе, многія дамы будуць непрыдатнымі для пражываньня, перадае карэспандэнт Радыё Свабода. Улады абяцаюць на працягу двух месяцаў расьсяліць пацярпелых ў часовыя дома.