ПАДЗЕІ ДНЯ
Пачатак новага навучальнага году. Тэма першага ўроку звычайна аднолькавая для школ усёй краіны: «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!»
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
490 да н. э. — пасьля бітвы пры Маратоне, дзе грэкі перамаглі пэрсаў, Фэйдзіпід бегам пераадолеў 42 км ад Маратону да Атэнаў, каб паведаміць пра перамогу. Пасьпеўшы выгукнуць: «Радуйцеся. Мы перамаглі!» — ён памёр.
31 да н. э. — бітва пры Акцыюме: Актавіян Аўгуст перамог флёт Марка Антонія і Клеапатры.
1192 — падпісаньнем мірнай угоды між ангельскім каралём Рычардам Львінае Сэрца і султанам Саладынам завершаны трэці крыжовы паход.
1598 — Барыс Гадуноў стаў царом Масковіі.
1928 — у Ленінградзе створаная кінастудыя «Савецкая Беларусь». З 1939 году знаходзіцца ў Менску, у 1946 годзе перайменаваная ў «Беларусьфільм».
1939 — Францыя і Вялікабрытанія абвясьцілі ўсеагульную мабілізацыю ў сувязі з нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу.
1945 — капітуляцыяй Японіі скончылася Другая сусьветная вайна.
1945 — камуністы на чале з Хо Шы Мінам абвясьцілі стварэньне незалежнай Віетнамскай Дэмакратычнай Рэспублікі.
1946 — створаны часовы ўрад Індыі. Віцэ-прэзыдэнтам стаў Джавахарлал Нэру.
1963 — першая тэлевізійная перадача навінаў у ЗША — CBS Evening News.
1969 — у лябараторыі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту адбылася першая пасьпяховая перадача дадзеных між суседнімі кампутарамі.
1996 — ва Ўкраіне ўведзеная нацыянальная валюта — грыўна.
У гэты дзень нарадзіліся:
1911 — Юлі Таўбін, беларускі паэт, перакладнік.
1955 — Яўген Мірановіч, беларускі гісторык зь Беласточчыны. Адзін з ініцыятараў стварэньня ў 1990 Беларускага дэмакратычнага аб'яднаньня. Ад 1992 галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва», ад 1997 — старшыня яго праграмнай рады. Загадчык катэдры беларускай культуры Беластоцкага ўнівэрсытэту, аўтар кніг, навуковых і публіцыстычных артыкулаў. Рэдактар часопісу «Białoruskie Zeszyty Historyczne»
У гэты дзень памерлі:
1814 — Жан Эмануэль Жылібэр, францускі натураліст, хірург і анатом, стваральнік і кіраўнік Гарадзенскай мэдыцынскай акадэміі (1775–1781), у Горадні таксама заснаваў акушэрскую і вэтэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад, у 1781–1783 прафэсар мэдыцынскага факультэта Галоўнай школы ВКЛ у Вільні.
1934 — Мікола Ільляшэвіч, беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, настаўнік.
1937 — П’ер дэ Кубэртэн, заснавальнік сучасных Алімпійскіх гульняў.
1960 — Станіслаў Касьцялкоўскі, беларускі гісторык.
1961 — Іаан Наўродзкі, беларускі праваслаўны сьвятар.
1969 — Хо Шы Мін, віетнамскі рэвалюцыянэр, кіраўнік камуністычнага Віетнаму.
1998 — Мікола Гайдук, пісьменьнік, публіцыст зь Беласточчыны.
1998 — Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, сьвятар.
ЦЫТАТА ДНЯ
Рэвалюцыйны рух падобны на прыліў, а надзейныя актывісты падобныя да палі, якія ўтрымліваюць пясчаныя наносы, калі хваля схлыне
Хо Шы Мін