Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За кошт «Чыжоўка-Арэны» будавалі катэджы


Кіраўнікі буйных будаўнічых прадпрыемстваў Менску будавалі сабе катэджы за бюджэтныя сродкі, накіраваныя на ўзьвядзеньне культурна-забаўляльнага спартыўнага комплексу ў жылым раёне Чыжоўка.

Злачынная група складалася з кіраўнікоў і работнікаў прадпрыемства «Менскпрамбуд» і камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «УКБ Менгарвыканкаму». Цягам году чыноўнікі кралі з «Чыжоўкі-Арэны» будаўнічыя матэрыялы.

Устаноўлена, што зь лістапада 2012 году па ліпень 2013 году група службовых асобаў па папярэдняй змове, дзейнічаючы з карысьлівай зацікаўленасьці і з выкарыстаньнем сваіх службовых паўнамоцтваў, завалодала будматэрыяламі прадпрыемства ААТ «Менскпрамбуд» амаль на 30 млн рублёў. У прыватнасьці, былі выкрадзеныя арматура, цэгла, пясок, цэмэнт, мяккія дахавыя матэрыялы, тынкоўка і піламатэрыялы.

Будматэрыялы сыстэматычна выкрадаліся і вывозіліся ў вёску Загор’е Смалявіцкага раёну, пасёлак Азярцо і вёску Тарасава Менскага раёну, дзе выкарыстоўваліся пры будаўніцтве прыватных катэджаў, паведамляе БЕЛТА.

Сьледчае ўпраўленьне па Менску ўзбудзіла крымінальныя справы паводле ч.3 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, зьдзейсьнены ў буйным памеры) супраць чатырох падазраваных.

Сьледзтва яшчэ мае вызначыць кола асобаў, якія садзейнічалі злоўжываньням падазраваных і крадзяжу будматэрыялаў з аднаго з галоўных спартыўных аб’ектаў краіны. Будзе падлічана і канчатковая сума шкоды, нанесенай бюджэту.

У траўні на «Менск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне» пройдзе чэмпіянат сьвету па хакеі 2014 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG