Апошні тэрмін, якога чакалі аршанцы — гэта 30 ці 31 жніўня. Усе меркавалі, што гэта будзе «падарунак» Аляксандру Лукашэнку да дня народзінаў.
Аднак імяніньнік застаўся без падарунка: лядовы падац усё яшчэ абнесены плотам, па двары ходзяць рабочыя, і вагончыкі будаўнікоў нікуды не падзеліся.
Новы тэрмін адкрыцьця, які назваў адзін з супрацоўнікаў міліцыі, якія тут увесь час стаяць на варце — гэта 30 верасьня. Раённая «Аршанская газэта» канкрэтных датаў, як бывала раней, больш не называе, але піша, што адкрыцьцё адбудзецца ў верасьні — з удзелам зорак беларускай эстрады, і, магчыма, Аляксандра Лукашэнкі.
Аб’ект пад назовам «Лядовыя арэна» мусіў быць здадзены як мінімум тры гады таму. Аршанцы памятаюць: калі тут закладалі падмуркі будучага палацу, то абяцалі здаць яго да навагодніх сьвятаў у 2011 годзе. Аднак пачаліся праблемы зь фінансаваньнем, і гэтым плянам ня суджана было спраўдзіцца.
Мясцовыя і абласныя ўлады рэгулярна давалі абяцаньні, што лядовы палац вось-вось будзе гатовы: толькі за гэтае лета тэрміны здачы прызначалі тройчы: аршанцы чакалі адкрыцьця і ў Дзень гораду, які адзначаюць напрыканцы чэрвеня, і 15 ліпеня, падчас фэстывалю «Славянскі базар у Віцебску», і ў апошнія дні жніўня.
Тыя, хто працуе на гэтым аб’екце або мае знаёмых будаўнікоў, цьвердзяць, што працы там яшчэ самае малае на 2-3 месяцы. І што спачатку «Лядовую арэну» мусяць здаць не ў эксплюатацыю, а асабіста «пад ключ» старшыні аблвыканкаму Аляксандру Косінцу.
Адны гавораць, што ўжо праводзіцца запіс у сэкцыі, іншыя — што для працы яшчэ ўвогуле не набраны штат… Лядовы «даўгабуд» спараджае ў Воршы многа чутак, а яшчэ больш — кпінаў.
Праект палаца распрацоўваўся з размахам — толькі трыбуны для аматараў хакею разьлічаны на 3,5 тысячы месцаў. І гэта пры тым, што сваёй хакейнай каманды ў Воршы няма. Таксама ў «Лядовай арэне» будуць залі для боўлінгу і більярду, сауна зь невялікім басэйнам. А для тых, хто любіць забаўляцца не спартыўным чынам, будзе адчынена рэстарацыя на 100 месцаў і заля гульнявых аўтаматаў. Яе аршанцы ўжо называюць няйнакш як «казіно». І мяркуюць, што менавіта гэты «від спорту» будзе пакрываць выдаткі ўтрыманьня лядовага палаца: з улікам таго, што ў суседняй Расеі казіно з гульнявымі аўтаматамі амаль паўсюдна пад забаронай, у Воршы чакаюць прытоку турыстаў з пэўнымі зацікаўленьнямі.
На фасадзе, пробач з назвай «Лядовая арэна», ужо размешчаны шыльды «Рэстаран» і «Боўлінг».