Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь перадапошняя ў індэксе свабоды СМІ


Індэкс складзены сярод краін Усходняга партнэрства. Украіна заняла 4-е месца. На першым Грузія, на другім Малдова, на трэцім Армэнія. Апошняе месца заняў Азэрбайджан.

Пра гэта паведаміла каардынатарка праекту ад Міжнароднай грамадзкай арганізацыі «Интерньюз -Украіна» Натальля Сад.

Паводле словаў праграмнага дырэктара МГА «Интерньюз -Украіна» Андрэя Кулакова, у рамках Усходняга партнэрства неабходна стварыць сетку мэдыя-арганізацый. На яго думку, гэта дазволіць вырашыць праблему свабоды слова. «Чым больш аб бедах, праблемах, болевых кропках у сфэры свабоды мас-мэдыяў у нашых краінах будуць ведаць заходнія інстытуты і экспэрты, яны змогуць стварыць дыпляматычны ціск на ўрад і заканадаўчае поле. Каб вырашыць гэтыя праблемы мы павінны стварыць сетку мэдыйных арганізацый у рамках нашага рэгіёну (Усходняе партнэрства)», — сказаў спадар Кулакоў.

У сваю чаргу галоўны рэдактар сайту mediafreedomwatch.org Анатоль Марціноўскі паведаміў, што гэты сайт стане крыніцай інфармацыі аб падзеях і працэсах, якія адбываюцца ў краінах Усходняга партнэрства ў сфэры свабоды слова.

Прэзыдэнт Ерэванскага прэс-клубу Барыс Навасардзян, які таксама зьяўляецца каардынатарам праекту на Паўднёвым Каўказе, паведаміў, што замер індэксу свабоды СМІ будзе ажыцьцяўляцца штоквартальна ў працягу 2 гадоў у кожнай краіне Ўсходняга партнэрства.

Пра гэта інфармуе kommersant.ua
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG