Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маратон салідарнасьці з ксяндзом Лазарам


Уладзіслаў Лазар
Уладзіслаў Лазар

Пасьля летняга перапынку аднаўляецца «Маратон салідарнасьці». 3 верасьня пройдзе акцыя ў падтрымку ксяндза Ўладзіслава Лазара, які з 31 траўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Арганізатарка «Маратонаў салідарнасьці» Ганна Шапуцька кажа, што сям’і ксяндза Лазара вельмі неабходная матэрыяльная падтрымка. Усе ўдзельнікі «Маратону» змогуць прычыніцца да аказаньня дапамогі.

Прысутныя паглядзяць дакумэнтальны фільм «Хрыстос забаронены», а таксама паслухаюць сьпевы ў выкананьні хрысьціянскага барда Юліі Фраловай. Чакаецца, што выступяць тыя, хто асабіста ведае ксяндза.

Праваабаронца з Барысава Марына Статкевіч, якая імкнулася даведацца пра акалічнасьці затрыманьня ксяндза, кажа, што апроч таго, што ксяндза Лазара няма ў Барысаве, іншай інфармацыі яна ня мае:

«Нашая ўлада ўвогуле не адказвае на пытаньні грамадзтва. Журналісты пытаюцца ў прадстаўнікоў улады, што адбываецца з ксяндзом Лазарам, але на гэта няма адказаў. Праблема ў тым, што грамадзтва гэта перажывае спакойна. Калі б была рэакцыя, то і ўлада рабіла б па-іншаму. Але ўсё роўна запытваць трэба, у любым выпадку трэба запытваць, нават калі пытаньні застаюцца без адказу. Таму што адсутнасьць інфармацыі — гэта таксама інфармацыя. І калі ўлады не адказваюць, трэба разумець, што гэта нешта азначае».

Ксёндз Лазар раней служыў у Мар’інай Горцы і Рудзенску (Пухавіцкі раён Менскай вобласьці), а ў красавіку 2013 году быў прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Спасланьня Духа Сьвятога ў Барысаве. Ён грамадзянін Беларусі, вучыўся ў Гарадзенскай сэмінарыі, а затым у Польшчы. З 31 траўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Маратон салідарнасьці ў падтрымку ксяндза Ўладзіслава Лазара адбудзецца 3 верасьня а 18:00 у офісе Партыі БНФ (вуліца Чарнышэўскага, 3).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG