4 жніўня ў 16:00 у Маскве ў Цэнтры эканоміі рэсурсаў (вуліца Вялікая Навадзьмітраўская, дом 36, будынак 26, уваход 7) адбудзецца круглы стол з удзелам праваабаронцаў і экспэртаў, якія займаюцца праблемай захаваньня правоў чалавека і разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
У 17.30 тамсама адкрыецца фотавыстава «Салідарнасьць мацнейшая за рэпрэсіі», на якой будуць прадстаўленыя здымкі беларускіх фатографаў.
«Беларусь — краіна ў самым цэнтры Эўропы і ў той жа час — адзіная зь дзяржаў кантынэнта, дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне і ня дзейнічае Эўрапейская канвэнцыя па правах чалавека. Пры гэтым грамадзянская супольнасьць Беларусі — адна з самых моцных на постсавецкай прасторы. Беларускія праваабаронцы штодня аказваюць прававую падтрымку дзясяткам людзей. Рэжысэры, мастакі, пісьменьнікі і музыкі працягваюць тварыць. Беларуская група „Ляпіс Трубяцкой“ вядомая па ўсім сьвеце сваімі песьнямі і грамадзянскай пазыцыяй, пры тым, што ў сябе на радзіме яны ўнесеныя ў „чорныя сьпісы“ забароненых артыстаў.
Мы — грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі — лічым важным выказаць нашу падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі, прадстаўнікі якой працягваюць прасоўваць і абараняць стандарты правоў чалавека і вяршэнства права, прапаноўваць новыя ідэі і ініцыятывы, дапамагаць людзям, сустракацца, размаўляць, пісаць і ствараць», — адзначаецца ў звароце арганізатараў круглага стала.
Акцыі салідарнасьці таксама заплянаваныя ў ЗША, Вялікай Брытаніі, Швэцыі, Нямеччыне, Літве, Расеі, Украіне, Казахстане і Кіргізстане. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла каардынатарка праекту Лада Бурдачова.