Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афганскім жанчынам пагражае гвалт


У дакладзе камітэту ААН пра пераадоленьне дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын паведамляецца, што сыход міжнародных войскаў з тэрыторыі Афганістану ў 2014 годзе можа паставіць пад пагрозу жыцьці многіх афганак.

У камітэце заявілі, што многія афганскія жанчыны да гэтага часу сутыкаюцца з высокім узроўнем гвалту ў сям'і, шлюбамі пад прымусам, згвалтаваньнямі і нават пакараньнем сьмерцю праз забіваньне камянямі.

Некаторых жанчын, гаворыцца ў дакладзе, прымушаюць да самаспаленьня ў якасьці кары за нежаданьне ўступаць у гвалтоўны шлюб.

Даклад таксама крытыкуе сваякоў ахвяраў, якія часта не дазваляюць жанчынам зьвярнуцца са скаргамі на гвалт.

Кіраўнік камітэту Ніколь Амеліна заявіла, што калі міжнароднай супольнасьці не атрымаецца забясьпечыць захаваньне правоў жанчын у краіне, пасьля таго як у гэта было ўкладзена столькі энэргіі і рэсурсаў, гэта будзе разглядацца як правал.

Да канца 2014 году міжнародныя войскі будуць цалкам выведзеныя з Афганістану. Іх заменіць толькі невялікая група вайскоўцаў, якая будзе аказваць кансультацыйную падтрымку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG