Пракуратура дамагалася скасаваньня апраўдальнага прысуду, вынесенага Юрыю Дорну судом Цэнтральнага раёну Менску, і паўторнага разгляду справы.
Суд Цэнтральнага раёну Менску разглядаў крымінальную справу адносна Юрыя Дорна паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Але ў выніку 29 сакавіка гэтага году вынес рашэньне: за ўхіленьне ад выплаты падаткаў асудзіць на два гады абмежаваньня волі без накіраваньня на гэтак званую «хімію» і апраўдаць паводле шэрагу іншых абвінавачаньняў. Правёўшы год у зьняволеньні, Юры Дорн быў вызвалены ў залі суду. Аднак пракуратура зьвярнулася ў гарадзкі суд з касацыйным пратэстам. У судзе на працяглую прамову пракурора Юры Дорн коратка адказаў, што не прызнае выстаўленых абвінавачаньняў. У выніку судовая калегія пад старшынствам судзьдзі Сьцяпуркі ранейшы апраўдальны прысуд пакінула бязь зьменаў. Пасьля абвяшчэньня рашэньня Юры Дорн сказаў:
«Я сказаў бы, што гэтае рашэньне абгрунтаванае, і я б нават сказаў, што чаканае. Я вельмі рады, што Менскі гарадзкі суд пацьвердзіў тое рашэньне, якое вынес раённы суд 29 сакавіка. Абсалютна відавочна і зразумела, што ў справе ніякага крыміналу не было».
Юрыя Дорна затрымалі летась 13 сакавіка і зьвінавацілі паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу: апроч атрыманьня хабару — у перавышэньні ўлады ці службовых паўнамоцтваў, ухіленьні ад выплаты падаткаў, выкраданьні альбо пашкоджаньні дакумэнтаў, штампаў, пячатак і службовым падлогу, іншых махінацыях са здачай маёмасьці ў арэнду, а таксама ў тым, што незаконна завалодаў домам вядомага габрэйскага прапаведніка Хафеца Хаіма і вывез яго зь мястэчка Радунь у ЗША. Адвакаты двойчы здолелі давесьці суду невінаватасьць Юрыя Дорна. Тым часам ён кажа, што пакуль ня мае пэўнасьці, ці будзе і надалей займацца дзейнасьцю ў сваім рэлігійным аб’яднаньні:
«Пакуль гэтае пытаньне застаецца адкрытым. У нас будзе канфэрэнцыя, тады і будзем прымаць рашэньне, а пакуль нічога не магу сказаць».
Праваабаронца Ўладзімер Лабковіч кажа, што крымінальная справа супраць Юрыя Дорна і яе вынік падкрэсьліваюць несправядлівасьць і недасканаласьць карнай сыстэмы, якая цяпер існуе ў Беларусі:
«На тле прысуду спадару Дорну яшчэ больш адыёзным і несправядлівым выглядае прысуд Алесю Бяляцкаму. Гэта значыць, што калі ў гэтым выпадку былі нейкія падставы для эканамічнага перасьледу і чалавек пазьбег пакараньня, то адносна Бяляцкага адбыўся жорсткі і несправядлівы прысуд. Таксама мы лічым абсалютна заганнай практыкай, калі паводле эканамічных злачынстваў людзі да суду бяруцца пад варту».
Рашэньне Менскага гарадзкога суду адносна Юрыя Дорна ўступіла ў сілу з моманту яго абвяшчэньня. Тым часам пракуратура мае права вынесьці пратэст у парадку нагляду цягам бліжэйшага году.