Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 28 ліпеня: Прыезд у Менск патрыярха Маскоўскага Кірыла, дзень сьмерці Рабэсп’ера і Лявона Луцкевіча


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ


У рамках сьвяткаваньня 1025-годзьдзя хрышчэньня Русі ў Менск прыяжджаюць патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, кіраўнікі і дэлегацыі памесных праваслаўных цэркваў. Прыбыцьцё ў 23:00

Дэлегацыя Эладзкай (Грэцкай) праваслаўнай царквы даставіць у Менск Андрэеўскі крыж сьвятога Андрэя Першазванага, пасьля чаго ён прыбудзе ў храм апостала Андрэя Першазванага (вуліца Малініна, 19), дзе будзе знаходзіцца да раніцы 29 ліпеня.

У Гародні стартуе III Міжнародны маратон дружбы «Гародня — Друскінінкай 2013» з удзелам 166 бегуноў зь Беларусі, Літвы, Расеі, ЗША, Польшчы і Ўкраіны. Пачатак забегу ў 8.00.

Ракуцёўшчына, Маладзечанскі раён Менскай вобласьці, ў філіяле літаратурнага музэя Максіма Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына» — сьвята паэзіі і песьні «Ракуцёўскае лета». Таксама пройдзе літаратурна-музычная імпрэза «Я не самотны, я кнігу маю» пры ўдзеле вядомых пісьменьнікаў, музыкаў, дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. Пачатак у 11.00.

Менск, у паб-клюбе «Графіці» (завулак Калініна, 16) адбудзецца канцэрт беларускага рок-гурту Artefact. Пачатак у 19.00.

Севастопаль, сьвяткаваньне Дня флёту Украіны і Дня ВМФ Расеі з ўдзелам прэзыдэнтаў Украіны і Расеі Віктара Януковіча і Ўладзімера Пуціна

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1655: Адбылася бітва пад Ашмянамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654–1667), расейскія войскі перамаглі атрады арміі Рэчы Паспалітай.

1794: пакараныя сьмерцю 22 дзеячы Францускай рэвалюцыі, у тым ліку лідэр рэвалюцыі Максімілян Рабэсп’ер.

1821: Пэру абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі.

1914: Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, пачатак Першай сусьветнай вайны.

1944: ад нацысцкай акупацыі вызваленае Берасьце.

1980: шматтысячнае пахаваньне савецкага барда Уладзімера Высоцкага на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

1989: Вярхоўны Савет Латвійскай ССР абвясьціў сувэрэнітэт Латвіі.

2000: У Катыні ўрачыста адкрыты мэмарыял польскіх і расейскіх ахвяр НКВД.



У гэты дзень нарадзіліся:

1902: Карл Попэр, ангельскі філёзаф, стваральнік тэорыі адкрытага грамадзтва

1938: Альбэрта Фуджыморы, пэруанскі палітык, былы прэзыдэнт Пэру

1947: Барыс Батура, беларускі дзяржаўны дзеяч

1954: Уга Чавэс, вэнэсуэльскі вайсковец і палітык, прэзыдэнт Вэнэсуэлы

У гэты дзень памерлі:

1741: Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар

1750 : Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар

1897: Янка Лучына, беларускі паэт

1920: Алесь Гарун, беларускі літаратар

1997: Лявон Луцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзеяч, пэдагог, мэмуарыст

ЦЫТАТА ДНЯ

Я не трыбун і не абаронца народу — я сам народ!

Максымілан Рабэсп’ер
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG