8 чалавек загінулі на месцы, дзевяты памёр ад атрыманых траўмаў у шпіталі.
Паводле папярэдняй інфармацыі аўтамабіль з расейскімі нумарамі выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з машынай, зарэгістраванай у Адэскай вобласьці Ўкраіны.
Па факце дарожна-транспартнага здарэньня ў Аршанскім раёне, заведзеная крымінальная справа. Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова, справа распачатая ўправай СК па Віцебскай вобласьці па ч. 3 артыкуле 317 КК (парушэньне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць дзьвюх і больш асоб).
ДТЗ адбылося 28 ліпеня ў 7.20 на роўным, добра ўчастку дарогі Санкт-Пецярбург — Адэса. Адбылося лабавое сутыкненьне аўтамабіляў: «Опэль Амега» расейскай рэгістрацыі і «Мэрсэдэс Спрынтэр» на ўкраінскіх нумарах. На месцы ДТЗ загінулі кіроўца і чатыры пасажыра «Опель Амега», а таксама трое пасажыраў у «Мэрсэдэсе Спрынтэр», астатнія пацярпелыя шпіталізаваны.
СК праінфармаваў аб тым, што здарылася консульства Расіі і Украіны ў Беларусі.