Аб’яднаньне праваслаўных цэркваў Украіны — натуральная рэч, і адбудзецца яно абавязкова. Аднак залежыць гэта ад таго, наколькі будзе пасьпяховым тое, што называецца «украінскім праектам».
Такое меркаваньне ў эфіры праграмы «Мы разам» выказаў старшыня Ўкраінскай асацыяцыі рэлігійнай свабоды Віктар Яленскі. У той жа час цяперашнія сьвяткаваньні 1025-годзьдзя Хрышчэньня Русі толькі разьядноўваюць праваслаўныя краіны, — лічыць ён.
У сьвяткаваньнях гадавіны Хрышчэньня Русі ўсё будзе круціцца вакол маскоўскіх гасьцей, якія пастаянна заклікаюць да адзінства, адзначае Віктар Яленскі.
«Калі нас заклікаюць да адзінства коштам разьяднаньня са сваімі суграмадзянамі, то гэта, як мінімум, дзіўна. Гэта значыць, мы аб’ядноўваемся з братнім расейскім, беларускім, малдаўскім народамі, але чамусьці разьядноўваемся з украінскім народам, які належыць да іншага патрыярхату», — зьдзіўляецца спэцыяліст.
Паводле яго слоў, сьвяткаваньнямі 1025-годзьдзя Хрышчэньня пакрыўдзілі, маргіналізавалі, выцесьнілі мільёны ўкраінцаў. «Гэта расколвае краіну і ні аб якім адзінстве ў гэтым сьвяткаваньні гаворкі быць ня можа», — упэўнены Віктар Яленскі.
Прадстаўнікі Партыі рэгіёнаў і выбарчага аб’яднаньня «Свабода» таксама кажуць пра спробу ажыцьцявіць раскол украінскага грамадзтва на царкоўнай глебе. Аднак наконт ініцыятараў расколу яны прытрымліваюцца процілеглых меркаваньняў.
Апрача эпархіяў Маскоўскага патрыярхату ва Ўкраіне існуюць і эпархіі Кіеўскага патрыярхату, які ўзначальвае патрыярх Філярэт (былы кіеўскі мітрапаліт РПЦ).