Няўрадавыя арганізацыі розных краін сьвету другі год запар ініцыююць правядзеньне Міжнароднага Дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.
Акцыя задумана для дэманстрацыі салідарнасьці з грамадзянскімі сіламі Беларусі і маральнай падтрымкі праваабаронцам і грамадзянскім актывістам, якія працягваюць сваю працу ў Беларусі.
«Мы будзем адзначаць гэты дзень штогод, да таго часу, пакуль становішча грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі ня зьменіцца: пакуль у краіне не перастануць саджаць у турму за праваабарончую дзейнасьць і пакуль у ёй ня будуць гарантаваныя фундамэнтальныя свабоды: свабода выказваньня думкі, сходаў і аб’яднаньняў» , — гаворыцца ў Маніфэсьце Дня салідарнасьці.
Летась імпрэзы ў рамках акцыі прайшлі больш чым у 18 краінах сьвету. У гэтым годзе арганізатары прапануюць людзям па ўсім сьвеце адпраўляць паштоўкі і лісты са словамі падтрымкі беларускім палітвязьням, праваабаронцам і актывістам, публікаваць матэрыялы і праводзіць асьветніцкія акцыі аб сытуацыі ў Беларусі.
Падрабязны сьпіс імпрэз можна знайсьці тут
«Мы перакананыя, што сытуацыя ў Беларусі зьяўляецца знакавай не толькі для Эўропы і Цэнтральнай Азіі, але і для многіх іншых краін, дзе актывісты падвяргаюцца перасьледу, а прадстаўнікі ўладаў адчуваюць сябе непадкантрольнымі і беспакаранымі», — адзначаюць арганізатары акцыі.
Алесь Бяляцкі, кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна», намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру. Ён быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года і цяпер час адбывае турэмны тэрмін (4,5 года) за ўхіленьне ад выплаты падаткаў. Даходы, зь якіх Алесь нібыта не плаціў падаткаў, на самой справе былі сродкамі на праваабарончую дзейнасьць і падтрымку ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі.
Паводле праваабарончых арганізацый, цяпер у Беларусі у турмах застаюцца 12 палітычных вязьняў. Ні адны з апошніх выбараў у краіне не былі прызнаныя свабоднымі; улады Беларусі абвінавачваюць у сур’ёзных парушэньнях фундамэнтальных правоў і свабод яе грамадзян.
У міжнародны аргкамітэт акцыі ўвайшлі Камітэт Міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, Цэнтар Грамадзянскіх свабодаў (Украіна), Хэльсынскі Фонд па Правах Чалавека (Польшча), Маскоўская Хэльсынская група (Расея), Міжнародны Моладзевы Праваабарончы Рух, «Індэкс цэнзуры» (Вялікабрытанія ) і Беларускі Дом правоў чалавека (Літва).