Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр грамадзянін сьвету Гэры Дэйвіс


Гэры Дэйвіс у францускім судзе, 1949
Гэры Дэйвіс у францускім судзе, 1949

Гэры Дэйвіс, грамадзянін сьвету і актывіст у барацьбе за мір, памёр у Вэрмонце (ЗША) 24 ліпеня. Аднак пра ягоную сьмерць стала вядома толькі зараз.

Да свайго 92-га дня народзінаў Дэйвіс не дажыў усяго за тры дні.

Прычына сьмерці не паведамляецца.

Гары Дэйвіс адмовіўся ад свайго амэрыканскага грамадзянства на пачатку халоднай вайны.

У 1948 годзе ў амбасадзе ЗША ў Парыжы ён здаў свой пашпарт і абвясьціў сябе грамадзянінам сьвету.

Неўзабаве пасьля гэтага ён заклікаў ААН стаць адзіным урадам для ўсяго сьвету. Тады ягоную ідэю падтрымалі Альбэрт Эйнштэйн і Альбэр Камю.

Дэйвіс быў брадвэйскім акторам. У гады Другой Усясьветнай вайны ён лётаў на бамбавіку B-17.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG