Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа рымскі — пра сьвятароў-геяў


Папа рымскі Францішак заявіў, што геі павінны быць інтэграваныя ў грамадзтва. На яго думку, сьвятарам з гомасэксуальнай арыентацыяй мусіць быць даравана, а грахі іх забытыя.

«Калі хтосьці зьяўляецца геем, але шукае Бога, і ў яго добрыя намеры, хто я, каб асуджаць яго?», – заявіў Францішак на прэс-канфэрэнцыі.

У той жа час папа рымскі ўдакладніў, што паводле царкоўных законаў арыентацыя не зьяўляецца грахом, у адрозьненьне ад гомасэксуальных кантактаў.

Яго папярэднік, Бэнэдыкт XVI неаднаразова выказваўся супраць сьвятароў з гомасэксуальнымі схільнасьцямі.

Пантыфік таксама заявіў, што хацеў бы пашырыць удзел жанчын у царкоўных справах, аднак забарона для жанчын станавіцца сьвятарамі захаваецца.

Прэс-канфэрэнцыя праходзіла на борце самалёта Францішка на шляху з Бразыліі, дзе ён правёў тыдзень у гонар сьвяткаваньня Сусьветнага дня моладзі – найбуйнейшага каталіцкага фэстывалю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG