Сёлета 23 красавіка Тамара Сяргей атрымала ў Генпракуратуры Беларусі афіцыйнае папярэджаньне. У ім сказана, што калі праваабаронца ня спыніць сваю дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, то супраць яе завядуць крымінальную справу паводле артыкулу 193-заўв. Крымінальнага кодэксу.
«На жаль, суд не прадэманстраваў, што ён зьяўляецца высокім судом. А прадэманстраваў поўную згоду з прадстаўніком пракуратуры. Гэта было відаць па паводзінах судзьдзі. І гэта самы непрыемны асадак. Судзьдзя нават не даваў мне магчымасьці спаўна даць тлумачэньні. І двойчы адмаўляў у хадайніцтве выклікаць сьведак, якія хацелі сьведчыць, што яны ставяць подпісы пад калектыўнымі зваротамі, бо маюць уласныя мэты і спадзеў вырашыць іх супольна зь іншымі грамадзянамі. Суд адмовіўся задаволіць маю скаргу і прадэманстраваў грэблівае стаўленьне да нас», — сказала карэспандэнту Свабоды Тамара Сяргей.
19 красавіка актывісты ініцыятывы «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры» спрабавалі перадаць Аляксандру Лукашэнку, які выступаў з пасланьнем да Нацыянальнага сходу, пэтыцыю з просьбай разгледзець іх скаргі, бо тыя шмат гадоў застаюцца без увагі чыноўнікаў і судзьдзяў. Сярод удзельнікаў акцыі была і праваабаронца Тамара Сяргей. Яе, а таксама яшчэ больш за 10 актывістаў да будынку Нацыянальнага сходу не пусьціла ахова Аляксандра Лукашэнкі. Удзельнікаў акцыі міліцыянты штуршкамі і пагрозамі прымусілі сысьці з плошчы Незалежнасьці.
Большасьці актывістаў ініцыятывы «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры» чыноўнікі адмаўляюць у перапісцы. Пэтыцыя, якую актывісты адправілі 19 красавіка Аляксандру Лукашэнку поштай, стала 39-й па ліку за час дзейнасьці ініцыятывы.