Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 29 ліпеня: урачыстасьці ў Беларусі з нагоды 1025-годзьдзя хрышчэньня Русі, канцэрт Depeche Mode у Менску


Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, урачыстасьці з нагоды 1025-годзьдзя хрышчэньня Русі

7.30 — Хросны ход ад храма сьвятой Марыі Магдаліны (вул. Кісялёва, 42) па праспэкце Машэрава ў бок праспэкта Пераможцаў і да Замчышча (каля Палаца спорту).

9.30 — Літургія, якую справяць патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і кіраўнікі памесных праваслаўных цэркваў пад адкрытым небам на Менскім замчышчы (плошча каля Палаца спорту).

14.00 — сьвяточны канцэрт на Мінскім замчышчы.

Менск, у сталічным комплексе «Менск-Арэна» (праспект Пераможцаў, 111) выступіць легендарны брытанскі рок-гурт Depeche Mode. Канцэрт у беларускай сталіцы завяршыць сусьветны тур групы ў падтрымку іх новага альбома Ultra Machine. У рамках гэтага турнэ музыкі аб’ездзілі каля 25 краін і далі звыш 30 канцэртаў. Пачатак у 19.00.


Depeche Mode - Enjoy the silence
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1921 — Адольф Гітлер робіцца лідэрам Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны

Прыход Гітлера да ўлады

1957 — уступіў у сілу статут Міжнароднага агенцтва ядзернай энэргіі (МАГАТЭ)

1968 — Папа рымскі Павел VI у энцыкліцы, названай «Humanae Vitae» (Чалавечае жыцьцё), забараніў для каталікоў любыя штучныя мэтады кантролю за нараджальнасьцю

1973 — На рэфэрэндуме ў Грэцыі народ скасаваў манархію і абвясьціў краіну рэспублікай

У гэты дзень нарадзіліся:

1805 — Аляксіс дэ Таквіль, францускі пісьменьнік, гісторык і сацыёляг

1883 — Бэніта Мусаліні, італьянскі палітычны дзеяч, стваральнік фашызму, кіраўнік Італіі ў 1922–1943 гадах.



1908 ― Юрка Лявонны, беларускі паэт

1929 ― Жан Бадрыяр, францускі філёзаф-постмадэрніст, сацыёляг, літаратар

У гэты дзень памерлі:

1856 ― Робэрт Шуман, нямецкі кампазытар і піяніст



1890 — Вінцэнт Ван Гог, галяндзкі мастак (скончыў жыцьцё самагубствам).

1938 ― Вільгельм Кнорын, савецкі партыйны дзяржаўны дзеяч, публіцыст, рэдактар

2004 ― Язэп Юхо, доктар юрыдычных навук, заснавальнік навуковай школы дзяржавы і права Беларусі


ЦЫТАТА ДНЯ

Не заўсёды прыводзіць да рэвалюцыі пераход ад дрэннага становішча да горшага. Часьцей здараецца, што народ, які цярпеў бяз скарг і больш страшныя ўмовы, сілком скідае зь сябе іхнае ярмо, менавіты тады, калі яно робіцца лягчэйшае. Стан рэчаў, які выклікае рэвалюцыю, бывае амаль заўсёды лепшы за той, які быў непасрэдна да яго, і вопыт вучыць, што для дрэннага ўраду найбольш пагрозьлівая тая хьвіліна, калі ён, урад, пачынае трохі выпраўляцца. Зло, якое цярпліва выносілі, як штосьці непазьбежнае, робіцца нясьцерпным пры думцы, што можна ад яго вызваліцца...
Алексіс дэ Таквіль
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG