Грамадзкая актывістка Інэса Яхліель, якая лістуецца з палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам, атрымала ад яго ліст, у які быў укладзены яшчэ адзін ягоны ліст, але напісаны яшчэ на пачатку 2012 году. Аказваецца, вязьню праз паўтара года вярнулі ягоны ліст, на якім была зроблена памылка ў адрасе. «Але чаму турэмшчыкам спатрэбілася паўтара года, каб вярнуць ліст для выпраўленьня памылкі?» — задаецца пытаньнем палітвязень Мікалай Аўтуховіч.
У лісьце актывістцы Інэсе Яхліель Мікалай Аўтуховіч распавядае пра свой жыцьцёвы шлях. Інэса Яхліель зачытала кавалак ліста:
«Жыцьцё вучыла мяне думаць, што рабіць, што гаварыць і як гаварыць. Выхаваны на патрыятычных пачуцьцях, я як губка ўбіраў у сябе ўсё пазытыўнае, тое, што закладзена ў такія простыя словы, як гонар і годнасьць».
Бізнэсовец з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў калёніі за захоўваньне патронаў. Мікалай Аўтуховіч сваёй віны не прызнаў і заяўляў, што зь ім паквіталіся за ягоную барацьбу з карупцыяй мясцовых уладаў. Трымаюць палітвязьня ў крытай гарадзенскай турме.