ПАДЗЕІ ДНЯ
Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы
Менск, у канфэрэнц-залі «Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» (вуліца Мясьнікова, 35 — уваход з боку вуліцы Берсана) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча па праблеме магчымага скарачэньня дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.Пачатак у 13.00.
У галерэі TUT. BY (вуліца Веры Харужай 1а, 6 паверх) адкрыецца выстава 106 фатаграфій фіналістаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2013». Мерапрыемства пройдзе пры ўдзеле арганізатараў конкурсу і пераможцаў гэтага году.
Адкрыцьцё ў 19.00. Тэл.: (17) 239-57-77 — дадатковы 777, (29) 387-22-40.
У двары рок-клюбу TNT (вуліца Рэвалюцыйная, 9) — адкрыты канцэрт беларускага бубначовага квартэту Drum Ecstasy. Пачатак у 19.00
Кіраў, Расея, абвяшчэньне прысуду ў справе аднаго зь лідэраў расейскай апазыцыі Аляксея Навальнага
Прышціна, візыт камісара Эўразьвязу ў справах пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфана Фюле ў Косава.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1792 — перамога арміі Тадэвуша Касьцюшкі над расейскай арміяй Міхаіла Кахоўскага пад Дубенкай.
1872 — у Вялікабрытаніі ўпершыню праведзеная працэдура таемнага галасаваньня.
1925 — першая публікацыя «Mein Kampf» Адольфа Гітлера.
1936 — ваенны путч Франка ў Гішпаніі, які ператварыўся ў трагічную трохгадовую грамадзянскую вайну.
1947 — кароль Вялікабрытаніі Георг VI падпісаў закон пра незалежнасьць Брытанскай Індыі
1968 — лідэр чэскіх камуністаў Аляксандар Дубчак абвясьціў лёзунг «Сацыялізм з чалавечым абліччам».
У гэты дзень нарадзіліся
1851 — Янка Лучына, беларускі паэт.
1906 — Сяргей Шутаў, беларускі краязнавец.
1909 — Андрэй Грамыка, савецкі палітычны і дзяржаўны дзяяч, дыплямат, міністар замежных справаў СССР і старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР.
1918 — Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт ПАР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе
У гэты дзень памерлі
1613 — Іпаці Пацей, дзяржаўны й царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітай, багаслоў, пісьменьнік-палеміст.
ЦЫТАТА ДНЯ
Я цьвёрда засвоіў, што адвага — гэта не адсутнасьць страху, а перамога над ім. Адважны чалавек — гэта ня той, хто не адчувае страху, а той, хто зь ім змагаецца.
Нэльсан Мандэла