На 5 гадоў зьняволеньня асуджаны адзін зь лідэраў расейскай апазыцыі Аляксей Навальны. Яму інкрымінуецца эканамічнае злачынства, нібыта зьдзейсьненае 4 гады таму на пасадзе дарадцы губэрнатара Кіраўскай вобласьці. Наступным крокам можа быць скасаваньне рэгістрацыі Навальнага кандыдатам у мэры Масквы. Калі для Расеі барацьба з тымі, хто не даспадобы ўладзе, праз судовы перасьлед — зьява не такая пашыраная, то беларуская Фэміда даўно выконвае ролю «ліквідатара іншадумства».
У Расеі да рэзанансных спраў Сяргея Ўдальцова, Канстанціна Лебедзева, панк-гурту «Pussy Riot» дадалася справа Аляксея Навальнага — заяўніка і арганізатара шматтысячных мітынгаў у Маскве. Пасьля таго, як спробы падвесьці Навальнага пад абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў плёну ня мелі, яго асудзілі за «крадзеж маёмасьці». Калегі Навальнага перакананыя: суд выканаў палітычную замову ўладаў.
Ці ўдасца запалохаць падобнымі выракамі іншых апанэнтаў Крамля? Расейскі журналіст, публіцыст Рыгор Пасько, які сам адседзеў тры гады паводле абвінавачаньня ў «шпіянажы», перакананы: цяпер і ў Расеі, і ў Беларусі адбываюцца аднолькавыя працэсы — «зачыстка» палітычнай прасторы ад тых, хто спрабуе абудзіць грамадзтва:
«Тут вось якая рэч. Нашы пэрспэктывы туманнымі і неакрэсьленымі могуць заставацца яшчэ даволі доўгі час, пакуль мы самі ў сваіх асяродках, у сваіх грамадзянскіх супольнасьцях ня ўбачым вартых людзей, ня выгадуем іх. Гэта пра іх Уладзімер Сямёнавіч Высоцкі некалі сказаў можа занадта просталінейна, але вельмі сутнасна: сапраўдных буйных мала, вось і няма важакоў. На жаль, сапраўдных важакоў няма ні ў вас у Беларусі, ні ў нас у Расеі. Дзеля справядлівасьці, у нас усё ж зьяўляюцца пэўныя людзі, але ж улада не дурная — зноў жа, што ў вас, што ў нас — яна спрабуе адразу ж гэтых важакоў закансэрваваць. Крымінальнымі справамі — як Аляксея Навальнага, зьбіцьцём, мардабоем, турмой — як у вас былых кандыдатаў у прэзыдэнты».
Вывад з палітычнай гульні праз эканамічны перасьлед — спосаб, адаптаваны ў Беларусі яшчэ ў сярэдзіне 1990-х. Абяцаньні прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі разабрацца з «вашывымі блохамі» хутка пачалі рэалізоўвацца на практыцы. Адным зь першых трапіў на нары Аляксандар Саманкоў — кіраўнік Першага рэспубліканскага інвэстыцыйнага фонду. Сьледам пайшлі бізнэсоўцы, дэпутаты Вярхоўнага Савету Ўладзімер Кудзінаў і Андрэй Клімаў — абодва актыўна ўдзельнічалі ў справе імпічмэнту. У месцах ня надта аддаленых пабывалі старшыня рады банку «Алімп» Валеры Мацулевіч, кіраўнік Незалежнай кансалтынгавай групы Эдуард Эйдзін, старшыня праўленьня банку «Поиск» Валянціна Сурына ды іншыя.
Уладзімер Кудзінаў пасьля вызваленьня з турмы зьехаў ва Ўкраіну — аднавіць бізнэс на радзіме не было ніякай магчымасьці:
«Я ведаў яшчэ ў тыя часы, што рэжымам будуць рабіцца пэўныя захады супраць людзей, якія былі ў апазыцыі да Лукашэнкі. Адзінае, на той момант ня ведаў, дзе мяне могуць справакаваць ці падставіць. Вядома, было крыўдна — за што? Але калі да мяне ў турму прыехалі родныя, дзеці, яны мяне падтрымалі ў тым пляне, што я не павінен прасіць ніякага памілаваньня, лепш адбыць пакараньне, якое вызначыў суд. Бо тыя скаргі, якія падаваліся ў вышэйстаячыя судовыя органы, проста не разглядаліся. Але я не шкадую, што нікому не пакланіўся, а вытрымаў выпрабаваньне, якое паднесьлі мне лёс і Лукашэнкаў суд. Пасьля таго як адбыў пакараньне, я магу з чыстым сумленьнем глядзець у вочы любому грамадзяніну Беларусі і ведаць: так, у той момант, калі ішлося аб зьмене Канстытуцыі, я паступіў правільна. Ня здрадзіў сваім прынцыпам, ня здрадзіў асноўнай масе людзей, якія хочуць, каб наша грамадзтва разьвівалася ў іншым кірунку».
Хто не чакаў сюрпрызаў ад лёсу і судоў, зьяжджаў за мяжу. Першым быў Аляксандар Пупейка, заснавальнік холдынгу «Пушэ». Пасьля таго як у 1996-м бізнэсоўца абвінавацілі ў невяртаньні крэдытаў на мільёны даляраў, ён зьехаў у Нямеччыну, а неўзабаве атрымаў статус уцекача ў Польшчы. За мяжой аселі і іншыя буйныя прадпрымальнікі: дырэктар Беларускай фондавай біржы, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валеры Кругавы, заснавальнік кампаніі «Дайнова» Адам Палюховіч, дырэктар СП «Метинком» Леанід Воўк, банкір Дзьмітры Шаткін, фінансістка Натальля Шаўко, экс-кіраўніца прадпрыемства «Памакс» Жанна Няхайчык, адзін зь першых беларускіх мільянэраў, ужо нябожчык Уладзімер Эфрон.
Ня стаў гуляць зь лёсам у рулетку і колішні стратэгічны акцыянэр кандытарскіх фабрык «Камунарка» і «Спартак» Марат Новікаў. Ён перакананы: каб прыехаў летась на публічнае «раскулачваньне», якое наладзіў Аляксандар Лукашэнка, то ўжо сядзеў бы на нарах:
«Шчыра кажучы, сам у замяшаньні, чаму такое адбываецца. На інвэстыцыйным сымпозіюме спадар Мясьніковіч абяцаў, што ня будзе больш такога, але ўсё ў прынцыпе працягваецца. Таму я сам нямала зьдзіўлены, чаму гэты працэс адбываецца. Я думаю, усё ж кіраўніка краіны дэзынфармуюць, што менавіта такі шлях прынясе Беларусі карысьць. Нейкія перамовы з уяўнымі інвэстарамі, вядома, могуць весьціся, але ж вы самі разумееце: людзі, якія думаюць укласьці вялікія грошы, павінны быць застрахаваныя ня толькі эканамічна, але і палітычна. Пакуль такой стабільнасьці няма — каб хтосьці ўклаў грошы і быў упэўнены, што яны застануцца цэлымі. Вы ж бачыце, што спантанна выносяцца ўсялякія рашэньні, загады, указы. Таму ўсё залежыць ад надвор’я, а не ад законаў эканомікі. Для дзелавых людзей дзіўна, як можна гаварыць адно, а рабіць зусім іншае. Гэта ўвогуле зразумець немагчыма».
Эканамічныя справы не спыняюцца цягам амаль двух дзясяткаў гадоў. Быў асуджаны старшыня праўленьня «Комплекс-банку» Яўген Краўцоў, які неўзабаве пасьля вызваленьня памёр. За кратамі апынуўся адзін з кіраўнікоў «Джэм-банку» Аляксандар Татарынцаў. Быў затрыманы буйны гандляр нафтай, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Скутаў. Не застрахаваныя ад турмы і «кішэнныя алігархі» — пабылі пад вартай кіраўнік «Трастбанку» Віктар Шаўцоў, гаспадар рынку «Ждановічы» Яўген Шыгалаў, група бізнэсоўцаў зь фірмы «Белая Русь», якой апекавалася экс-кіраўніца спраў прэзыдэнта Галіна Жураўкова.
Чаму нічога ня могуць супрацьпаставіць уладзе людзі, якія распараджаюцца значнымі фінансавымі патокамі? Былы вязень Андрэй Клімаў, які тройчы прыцягваўся да суду, лічыць: як і астатняя частка грамадзтва, бізнэс-эліта цалкам падпарадкавалася дыктатуры. Таму, на яго думку, лёс Беларусі будзе вырашацца іншымі палітычнымі гульцамі:
«Зацікаўленыя зьнешнія сілы папросту яшчэ вытрымлівалі паўзу, разьлічвалі, што беларусы нешта самі здолеюць супрацьпаставіць рэжыму. Але на самой справе беларусы ў асноўнай сваёй масе за час дыктатуры адзічэлі. Яны ўжо ня ў стане прымаць самастойныя рашэньні. Час, калі хтосьці яшчэ цешыў сябе надзеямі ці ў Эўропе, ці ў той жа Расеі на тое, што самі беларусы зробяць правільны выбар, прайшоў. Таму неўзабаве ўплывовыя палітычныя сілы будуць навыперадкі імкнуцца зьмяніць уладу ў Беларусі на сваю карысьць. І тут мы ўжо нічога ня зробім, бо мы самі выпусьцілі свой шанец. Беларусы, на жаль, у гэтых разборках будуць толькі статыстамі».
Напярэдадні выставілі абвінавачаньне ў арганізацыі прытону, вырабе парнаграфічных матэрыялаў, нясплаце падаткаў і г.д. кіраўніку забаўляльнай установы Dankoff Club Юрыю Данькову. Па сукупнасьці крымінальных артыкулаў удзельніку прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году, экс-дэпутату Менскага гарсавету пагражае працяглы тэрмін зьняволеньня.