Паводле сайту news.rin.ru, гэтую працувыканалі навукоўцы з аўстралійскага Інстытуту Дыкіна. Паводле заявы спэцыяліста па псыхалёгіі Робэрта Камінса, ні месца пражываньня, ні нацыянальнасьць, ні наяўнасьць альбо адсутнасьць дзяцей ня можа перашкодзіць чалавечага шчасьця, калі выконваць 3 правілы «залатога трыкутніка».
Паводле дадзеных навукоўцаў, адным з патрэбных момантаў лічацца грошы. Доктар паведамляе аб тым, што колькасьць сродкаў, патрэбных для шчасьця, залежыць ад наяўнасьці дзяцей і месцы жыцьця. Лічба, якую ў выніку вучоны вывеў, даходзіць да 100 тысяч даляраў у год.
Іншы элемэнт шчасьця — прысутнасьць каханага чалавека. Гэта — самы галоўны з трох чыньнікаў шчасьця, бо менавіта ён дае адчуваньне «тылу» і дабрабыту.
Наступны складнік шчасьця — сацыяльная актыўнасьць. Дасьледнікі асабліва націскаюць на важнасьць спалучэньня працы і сацыяльных кантактаў.
Самаадчуваньне не зьяўляецца асноўным фактарам шчасьця. Калі ў жыхара нашай плянэты няма сур’ёзных праблем са здароўем, то нават лішняя вага не нашкодзіць яму быць задаволеным, піша «Росбалт».
Прэзэнтуючы вынікі дасьледаваньня навукоўцаў доктар Камінс сказаў, што лекары ў сваёй практыцы абавязаны больш думаць пра шчасьце хворага ў цэлым, а не канцэнтравацца толькі на яго праблемах зь ціскам або халестэрынам.
Раней навукоўцы з Інстытуту Зямлі склалі рэйтынг дзяржаў з самым задаволеным насельніцтвам. Выявілася, што самыя «шчасьлівыя» дзяржавы знаходзяцца ў Паўночнай Эўропе. 1-е месца заняла Данія, за ёй ідзе Нарвэгія, на 3-м месцы Фінляндыя, на чацьвёртым — Нідэрлянды, і замыкае пяцёрку фаварытаў Швэйцарыя.
«Каэфіцыент шчасьця» гэтых дзяржаваў складае 7,6 бала па дзесяцібальнай шкале. Расея ў гэтым рэйтынгу заняла 76 радок у кампаніі з Малдовай і Пэру, яе індэкс крыху вышэй за 5 балаў. Варта адзначыць, што Беларусь абагнала Расею на 14 пазыцый, ну а ў цэлым дзяржавы Ўсходняй Эўропы разьмяшчаюцца бліжэй да сярэдзіны сьпісу.
Асабліва дрэнна насельнікам такіх афрыканскіх краін, як Тога, Бэнін, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка і Сьера-Леонэ. Іх «каэфіцыент шчасьця» крыху большы за 3 балы.