Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская ракета ўпала з-за дэталі, якая была ўсталявана дагары нагамі (відэа)


Ракета "Пратон-М" падае
Ракета "Пратон-М" падае
Прычынай падзеньня і выбуху расейскай ракеты «Пратон-М» з трыма навігацыйнымі спадарожнікамі на палубе амаль адразу пасьля старту з казахстанскага касмадрома «Байканур» была няправільная ўсталёўка датчыкаў вуглавой хуткасьці вярчэньня ракеты.

Дэталь была ўстаўлена дагары нагамі, таму дэзарыентаваная сыстэма кіраваньня перастала дзейнічаць.

Ракету змантавалі яшчэ ў лістападзе 2011 году. У выніку аварыі Расея перагледзела сыстэму кантролю за вытворчасьцю ракет. Рабочыя падчас мантажу цяпер будуць знаходзіцца пад наглядам камэраў.

«Падчас вытворчасьці прымяняецца так званая ахова ад глупства дзеля таго, каб дэталі немагчыма было ўсталяваць няправільна,» — у свой час сьцьвярджаў віцэпрэм’ер Дзьмітры Рагозін. «Як аказалася, гэта ўсё ж такі магчыма», — заўважыў партал newsru.com.

Падзеньне ракеты "Пратон-М" 2 ліпеня 2013
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG