Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выстава праекту #Framed in Belarus, ініцыяванага Руфінай Базловай, адкрылася ў нарвэскім горадзе Хамар


Выстава «#Framedin Belarus: на шляху да салідарнасьці» ў Нарвэгіі. Фота: facebook/Kunstbanken
Выстава «#Framedin Belarus: на шляху да салідарнасьці» ў Нарвэгіі. Фота: facebook/Kunstbanken

Выстава ў мясцовым Цэнтры сучаснага мастацтва «#Framedin Belarus: на шляху да салідарнасці» разьмясцілася ў падвальным памяшканьні, што і вызначыла яе канцэпцыю, піша Reform.news.

Ініцыятарка праекту #Framed in Belarus Руфіна Базлова расказала Reform.news, што кожны раз, як ладзіцца выстава праекту #Framed in Belarus, арганізатары працуюць з прасторай канцэптуальна: «Кожны раз праект прэзэнтуецца па-новаму. Гэтым разам у нас было падвальнае памяшканьне, а наш праект — пра палітзьняволеных, пра схаванае ад вачэй. Рэжым, з аднаго боку, спрабуе зьняволеных схаваць, а зь іншага, як у андэграўндзе, усё роўна адбываецца нейкі рух».

Арганізатары выкарысталі чатыры пакоі, каб правесьці гледача праз усю гісторыю праекту і падзей у Беларусі за апошнія гады. Пачынаецца ўсё з 2020-га, з пратэстаў. Руфіна Базлова тады рабіла серыю вышыванак на тэму беларускіх пратэстаў — «Гісторыю беларускай выжыванкі».

У другім пакоі выстаўленыя вышыўкі з гісторыямі палітзьняволеных і разьмешчаныя спэцыяльныя папкі з апісаньнямі гэтых гісторый. То бок кожны глядач можа пагрузіцца ва ўласнае дасьледаваньне. І там жа можна напісаць ліст да зьняволеных.

У трэцім пакоі разьмешчаны плян турэмнай камэры, там выстаўлена толькі адна вышыўка — з гісторыяй нябожчыка Вітольда Ашурка.

І апошні пакой — пра салідарнасьць, ён сплянаваны так, каб даць наведніку надзею. Там прадстаўленыя камэнтары саміх удзельнікаў праекту. Там жа можна даведацца пра праект і далучыцца да яго.

«Пасьля глядач вяртаецца назад, і мне самой цікава, што ён адчувае, калі ён ідзе зваротным шляхам», — расказала Руфіна Базлова.

  • Праект #Framed in Belarus — сацыяльны арт-праект, прысьвечаны палітзняволеным, ён ініцыяваны мастачкай Руфінай Базловай (Беларусь) і куратаркай Сафіяй Токар (Малдова). Яго мэта — стварыць партрэты ўсіх незаконна асуджаных людзей з выкарыстаньнем традыцыйнай тэхнікі вышыўкі — крыжыкам, чырвонай ніткай на белым фоне. Такім чынам беларускі арнамэнт становіцца кодам для запісу сучаснай гісторыі краіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG