Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета ў Беларусі пабудавалі на 23% менш жытла зь дзяржаўнай падтрымкай


У студзені–жніўні 2024 году арганізацыі ўсіх формаў уласнасьці ў Беларусі пабудавалі 22,4 тысячы новых кватэр — на 3,4% менш, чым за аналягічны пэрыяд 2023 году (23,2 тыс.), паведамляе «Позірк» са спасылкай на зьвесткі Белстату.

Агулам у эксплюатацыю ўвялі 2 млн 153,9 тыс. квадратных мэтраў жытла.

Для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых ўмоваў, за восем месяцаў 2024 году пабудавалі 707,6 тыс. кв. м жытла (на 14,9% менш, чым за аналягічны пэрыяд летась — 831,2 тыс.), у тым ліку зь дзяржпадтрымкай — 460,7 тыс. (на 22,6% менш, чым за аналягічны пэрыяд летась — 595 тыс.). На сяле ўвялі ў эксплюатацыю 771,5 тыс. кв. м жытла (на 3,5% больш, чым летась — 745,2 тыс.).

Белстат другі месяц запар не прыводзіць зьвестак пра пабудаванае жытло для шматдзетных. У першай палове 2024 году агулам увялі ў эксплуатацыю 212,3 тыс. кв. м. жытла для шматдзетных.

  • 19 жніўня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з урадам заявіў, што ў «справаздачах аналітыкаў» адной зь першых прычын адтоку кадраў зь невялікіх населеных пунктаў называецца «адсутнасьць магчымасьці набыць уласнае жытло або хаця б засяліцца ў арганізаванае камфортнае і добраўпарадкаванае арэнднае» і прызнаў, што «статыстыка па ўводу жытла другі год запар адмоўная».
  • Паводле зьвестак Белстату, у 2023 годзе арганізацыі ўсіх формаў уласнасьці пабудавалі 47,4 тысячы кватэр, што на 4,01% менш, чым годам раней (49,4 тыс.), і на 9,54% менш, чым у 2021 годзе (52, 4 тыс.).
  • Пра неабходнасьць зьмяніць падыход да забесьпячэньня грамадзян жытлом 19 сакавіка казаў і прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка на нарадзе пра жыльлёвае будаўніцтва. Адзначыўшы наяўнасьць «пэўных цяжкасьцяў з будаўніцтвам жытла, асабліва зь дзяржаўнай падтрымкай», Галоўчанка выказаў меркаваньне, што дзейныя мэханізмы дзяржаўнай падтрымкі «пачынаюць страчваць актуальнасьць», паколькі большасьць людзей, якія мелі права на гэты від дапамогі, ім скарысталіся. Акрамя таго, паводле Галоўчанкі, назіраецца тэндэнцыя, калі грамадзяне, якія маюць права на дзяржаўную падтрымку, адмаўляюцца будаваць жытло.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG