Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы правераць сапраўднасьць беларускіх яблыкаў


Для гэтага ў Беларусь прыедзе адмысловая камісія Рассельгаснагляду, якая правядзе інспэкцыю беларускіх прадпрыемстваў-вытворцаў.

Аб праверцы паведамляе агенцтва БелаПАН. «Па выніках перамоваў, у сувязі з дасягнутымі дамоўленасьцямі, Рассельгаснагляд у пэрыяд з 20 па 24 жніўня правядзе інспэкцыю шэрагу беларускіх прадпрыемстваў-вытворцаў яблыкаў і таматаў адкрытага і закрытага грунту для супастаўленьня аб’ёмаў вытворчасьці з абʼёмамі паставак названай прадукцыі ў Расійскую Фэдэрацыю», — гаворыцца ў паведамленьні.

У расійскіх СМІ неаднаразова зьяўляліся паведамленьні аб тым, што Беларусь можа займацца рээкспартам таматаў з Турцыі, а яблыкаў з Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG