Супрацоўнікі памежнай службы пры перасячэньні расейска-беларускай мяжы папярэджваюць кіроўцаў пра новыя правілы ўезду з 1 жніўня.
Кіраўнікі турыстычных агенцтваў ініцыявалі збор подпісаў пад лістом да міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука. У звароце зьмяшчаецца апісаньне цяперашняга становішча турфірмаў і просьбы аб ўнясеньні зьменаў у заканадаўства.
30 ліпеня ў 11.30 суд Савецкага раёну Менску пачынае разгляд крымінальнай справы лідэраў незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).
Інцыдэнтаў і затрыманьняў не было. Падставай для сустрэчы стала чарговае затрыманьне ў мінулую пятніцу блогера Сяргея Пятрухіна і маючы адбыцца 30 ліпеня суд над ім.
Беларусі варта адмовіцца ад практыкі адміністрацыйнага рэгуляваньня цэнаў. Такую параду дае Сусьветны банк у «Комплексным дыягнастычным дасьледаваньні эканомікі Рэспублікі Беларусі».
Апазыцыйная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая падрыхтавала зьмены і дапаўненьні ў «Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі».
У Беларусі прапануюць у 2019 годзе панізіць стаўкі акцызаў на бэнзін і дызэльнае паліва на 25% у параўнаньні з узроўнем, які дзейнічае з 1 ліпеня да 31 снежня сёлета. Гэта прадугледжана праектам закону «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь».
У Беларусі далёка ня першы раз выкарыстоўваюць вайскоўцаў у сельскагаспадарчых работах. Бывала і такое, што сілавікоў накіроўвалі падмятаць вуліцы.
Указ тычыцца Аршанскага раёну і мае дзейнічаць да канца 2022 году. Дзе-нідзе справа ня ў тым, што «Эўраопт» хоча павялічыць долю рынку, а ў тым, што райпа не спраўляюцца.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — эканаміст Леанід Злотнікаў. Ён тлумачыць, колькі страціць Беларусь у выніку «падатковага манэўру» Расеі, прыводзіць лічбы таго, як хутка растуць даўгі беларускіх грамадзян і прадпрыемстваў, і адказвае на вечнае пытаньне, чаму Аляксандар Лукашэнка не ідзе на эканамічныя рэформы.
«Справа мэдыкаў», у рамках якой арыштаваныя дзясяткі чыноўнікаў ад мэдыцыны, выкрыла злачынныя схемы ў закупах і пастаўках абсталяваньня і лекаў. Выкрыла яна і недавер да прадукцыі беларускай фармакалёгіі, калі нават былыя кіраўнікі Міністэрства аховы здароўя стараюцца не купляць беларускія лекі.
Гадавы ўзровень інфляцыі не павінен перавысіць 6%. Такую лічбу назвалі на паседжаньні праўленьня Нацыянальнага банку.
Урад Вэнэсуэлы абвясьціў аб буйной дэнамінацыі нацыянальнай валюты.
Ад 1 жніўня вырастуць і працоўныя пэнсіі. Мінпрацы сьцьвярджае, што сярэдні памер пэнсіі вырасьце адразу на 10%: сярэдняя пэнсія складзе 364,2 рубля, мінімальная па ўзросьце — 207,43 рубля.
Прэм’ер-міністар Уладзімір Гройсман на пасяджэньні ўраду Ўкраіны 26 ліпеня заявіў, што Ўкраіна можа адмовіцца ад імпарту газу. Пра гэта ён сказаў, абвяшчаючы пра гатоўнасьць улады выставіць на электронныя аўкцыёны 44 зямельныя ўчасткі з запасамі 150.000.000.000 кубамэтраў газу.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп дамогся саступак з боку Эўрапейскага зьвязу, дзякуючы якім удасца пазьбегнуць гандлёвай вайны.
Сацыяльная сетка страціла 24% капіталізацыі пасьля таго, як крышку недацягнула да прагнозаў аналітыкаў у выручцы, хоць да таго трымала цану, нягледзячы на скандалы.
Што казалі ўдзельнікі круглага стала па рэстаўрацыі Старога замка ў Горадні.
Прадстаўнікі шэрагу дзяржаўных ведамстваў патлумачылі журналістам, як будзе дзейнічаць 30-дзённы тэрмін бязьвізавага знаходжаньня замежнікаў у Беларусі.
На сёньня доля дзяржаўнай уласнасьці ў гандлі Беларусі скарацілася да 8-9%. Гандлю ў сеціве аддае перавагу прыватны капітал.
Былая прэзыдэнтка Кіргізстану Роза Атунбаева прапанавала стварыць фонд журналістыкі расьсьледаваньняў, дзе будуць зьбірацца сродкі ад грамадзян, якія жадаюць спрыяць і дапамагаць выяўленьню фактаў карупцыі.
Беларускія ўладальнікі аўтамабіляў на электрычнай цязе правялі сход у Менску, каб зьвярнуць увагу ўладаў на праблемы, зь якімі яны сутыкаюцца ў Беларусі. Пра што казалі электрамабілісты і як на іхнія прэтэнзіі рэагуюць улады?
Такім чынам адміністрацыя Трампа фактычна прызнае, што «тарыфныя войны» могуць сур’ёзна адбіцца на эканоміцы ЗША.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю праводзіць расьсьледаваньне ў сувязі з ростам коштаў на мяса птушкі ў Беларусі.
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў зьвесткі пра ўзровень беспрацоўя ў Беларусі, разьлічаныя паводле мэтодыкі Міжнароднай арганізацыі працы па выніках выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак.
Паводле зьвестак Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў чэрвені склаў 953 рублі 70 капеек.
Дэпутатка сельсавету з Калінкавіцкага раёну Роза Стрэльчанка змагаецца за школу ў вёсцы Каплічы, закрытую ў 2016 годзе.
Незвычайны ўраджай чарніц у Беларусі радуе зьбіральнікаў, нарыхтоўшчыкаў і банкіраў.
Крама праіснавала менш за год. Паводле заснавальнікаў, праца ў Віцебску ішла цяжка: пакупнікоў было мала і яны былі незаможныя. Не ўратавалі становішча ні мастацкія акцыі, якія ладзіліся ў краме, ні іншыя захады, каб зрабіць яе больш папулярнай.
Летась у Вэнэсуэле зафіксавалі інфляцыю ў 2600%. З пачатку гэтага году ўжо 46 305%. У час крызісу 2011 году ў Беларусі інфляцыя была «ўсяго толькі» 108,7%. Лукашэнка лічыць праблемы Вэнэсуэлы перабольшанымі.
У выніку летніх залеваў у Менску вуліца Рэвалюцыйная, якую нядаўна рэканструявалі, некалькі разоў ператваралася ў раку, крамы і офісы ў суседніх будынках залівала, фундамэнты гістарычных будынкаў падтоплівала.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 287 «Аб продажы жылых дамоў (кватэр) у сельскай мясцовасьці», які стварае дадатковыя ўмовы для замацаваньня кадраў у вёсцы.
Велічыня дзяржаўнай запазычанасьці ў Беларусі перавысіла 50% валавога ўнутранага прадукту. Пра гэта заявіла міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings. Раней Міністэрства фінансаў паведамляла, што парогавае значэнне дзяржпазыкі вызначана на ўзроўні 45% ВУП.
Самыя дарагія спэцыяльнасьці — «міжнароднае права», «правазнаўства» і «эканамічнае права», «усходняя філялёгія». Самыя танныя — «сацыяльная работа», а таксама расейская і беларуская філялёгія.
Агенцтва Bloomberg склала рэйтынг краінаў, якія дазваляюць свабодна набываць грамадзянства пасьля інвэстыцыяў у іх эканоміку.
Беларусь заняла трэцяе месца паводле росту спажывецкіх цэнаў у першай палове 2018 году, сьведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.
Але па намінальным курсе даляра ў 2017 сярэдні заробак у Расеі складаў 671 даляр ЗША, а ў Беларусі — 422 даляры.
Вярхоўны лідэр Ірана аятала Алі Хамэнэі 21 ліпеня падтрымаў прапанову прэзыдэнта краіны Хасана Роўхані заблякаваць экспарт нафты з Пэрсыдзкай затокі, калі яго ўласны экспарт спыніцца ў выніку санкцый ЗША.
Грыбы кампаніі «Фрутэгмілк» аказаліся прынамсі часткова польскімі, сьцьвярджае Рассельгаснагляд.
Золата, медзь, плятыну і ўранавыя руды шукаюць на тэрыторыі Беларусі. Ужо вызначаны ўчасткі, дзе ёсьць праявы золата, плятыны і медзі.
Прадпрымальнікі не патрабавалі прагнаць канкурэнтаў, а толькі прывесьці іх дзейнасьць у адпаведнасьць законам. «Беллегпрам» падтрымаў патрабаваньне — цяпер ладзіць маніторынг парушэньняў.
Праграміст, юрыст, архітэктар, шахтар, лекар, будаўнік, настаўнік… Свабода падлічыла, колькі ў сярэднім каштуе навучаньне і як доўга трэба працаваць, каб вярнуць гэтыя грошы.
«Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выкарыстоўвае расейскі прыродны газ у якасьці інструмэнту для вымаганьня і пагроз у адрас нашых партнэраў. Прапанаваны законапраект адбярэ ў Расеі гэтую геапалітычную зброю».
Амбасадары Эўразьвязу вырашылі дадаць шэсьць расейскіх арганізацый у санкцыйны сьпіс за ўдзел у будаўніцтве Керчанскага моста.
У Беларусі карантын па афрыканскай чуме сьвіней з 2014 году зьняты, аднак жыхары Горадзенскага раёну дагэтуль ня могуць дамагчыся дазволу, каб трымаць сьвіней на падворках.
Google адмаўляе абвінавачваньні і абяцае абскардзіць штраф.
Рэстарацыю «Поедем поедим» і хакейную зборную прэзыдэнта Беларусі можна злучыць лягічным ланцужком. Такімі высновамі са свайго расьсьледаваньня падзяліўся горадзенскі журналіст-расьсьледавальнік і актывіст Дзяніс Івашын.
Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў Расею вінаватай у парушэньні правоў на ўласнасьць 1646 фэрмэраў і трох сельскагаспадарчых кампаній.
Аляксандар Лукашэнка 17 ліпеня падпісаў указ № 278 аб павышэньні пэнсій з 1 жніўня.
У студзені-траўні 2018 году рэальныя даходы беларусаў павялічыліся на 7,7% у папярэдні з аналягічным пэрыядам летась.
Загрузіць яшчэ