Увосень сёлета парлямэнт павінен канчаткова вырашыць, ці будзе абмежаваная праца гандлёвых цэнтраў у сьвяты і ў нядзельныя дні
ЗША ў рамках санкцый супраць КНДР увялі абмежаваньні ў адносінах да расейскага грамадзяніна Васілія Калчанава і ягонай кампаніі «Профинет».
З рэзэрвовага фонду кіраўніка Беларусі будзе выдзелена амаль 77 мільёнаў рублёў на падрыхтоўку да Эўрапейскіх гульняў. Адпаведны ўказ № 315 падпісаў Аляксандар Лукашэнка 15 жніўня.
Паводле зьвестак Белстату, у студзені-чэрвені 2018 году рэальныя даходы беларусаў павялічыліся на 7,6% у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам.
Краінам — удзельніцам Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС) неабходна вярнуцца да паўнавартаснай інтэграцыі ці панізіць яе ўзровень. Пра гэта 15 жніўня заявіў першы намесьнік прэмʼер-міністра Васіль Мацюшэўскі.
У Кіргізстане зьніжаныя тарыфы на мытнае афармленьне імпартаваных аўтамабіляў — да ўзроўню 2014 году.
Расейскі ўрад працягвае нарошчваць расходы на абарону і чыноўнікаў, у той жа час скарачаючы выдаткі на сацыяльна-эканамічныя праграмы. Такая выснова вынікае са справаздачы Міністэрства фінансаў Расеі аб выдатках бюджэту за студзень-ліпень бягучага году.
Турэччына значна падвысіла мытныя пошліны на шэраг амэрыканскіх тавараў у адказ на рашэньне ЗША ўдвая павялічыць тарыфы на імпарт сталі і алюмінію. Адпаведны ўказ падпісаў прэзыдэнт краіны Рэджэп Эрдаган.
Генбанк, які базуецца ў анэксаваным Расеяй Крыме, спыніў абслугоўваньне і выпуск карт Visa і MasterCard. Расейская служба BBC адзначае, што гэта быў апошні банк на паўвостраве, які выпускаў карты міжнародных плацёжных сыстэм.
Сетка унівэрсамаў «Рублёўскі» у жніўні зьмяніла ўласьніка. Як пацьвердзіла TUT.BY крыніца, блізкая да аднаго з бакоў, угода ўжо заключаная. Сума ўгоды не паведамляецца.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган раніцай 14 жніўня заявіў, што краіна пачынае байкот амэрыканскай электронікі.
Абеды ў школьных сталоўках будуць каштаваць аднолькава для ўсіх вучняў: і хто харчуецца коштам дзяржавы, і хто за бацькоўскія грошы.
Эўразьвяз выдзеліць каля 1 млн эўра для мадэрнізацыі пунктаў пропуску «Брузгі» і «Бераставіца» на мяжы Беларусі з Польшчай. Грантавы кантракт па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі падпісаны Горадзенскай рэгіянальнай мытняй і Эўрапейскім Зьвязам.
Якая статыстыка крымінальных справаў па гэтым артыкуле, наколькі часта ў іх пацярпелымі зьяўляюцца выступаюць юрыдычныя асобы (дзяржаўныя, камэрцыйныя ці грамадзкія ўстановы)?
Расейскія мільярдэры страцілі больш за 3 мільярды даляраў за адзін дзень, паведамляе агенцтва Bloomberg.
На 1,5 капейкі падаражэў сёньня даляр. Цяпер ён складае 2,0707 рубля. Гэта максымальная цана за амэрыканскую валюту за ўвесь 2018 год. Тым часам расейскі рубель страціў 1,09%.
Прычынай сталі перасьцярогі, што моцнае паслабленьне турэцкай ліры нэгатыўна паўплывае на буйныя эўрапейскія банкі.
Курс рубля абнавіў чарговы двухгадовы мінімум. На адкрыцьці таргоў Маскоўскай біржы ў панядзелак, 13 жніўня, даляр перавысіў адзнаку ў 68 рублёў.
Спрэчка прэзыдэнта ЗША і вытворцы матацыклаў з нагоды пошлін на сталь працягваецца.
Праз 20 гадоў перамоваў лідэры Расеі, Казахстану, Азэрбайджану, Ірану і Туркмэністану дамовіліся аб статусе Касьпійскага мора. Адпаведную канвэнцыю падпісалі 12 жніўня на саміце ў Казахстане.
Пра гэта сьведчаць дадзеныя, апублікаваныя Эўрапейскай камісіяй.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган піша, што аднабаковыя дзеяньні з боку амэрыканскай адміністрацыі прымусяць Анкару шукаць новых саюзьнікаў.
«Белнафтахім» тлумачыць, што цана на нафту расьце хутчэй, чым на нафтапрадукты, і таму нафатаперапрацоўка цярпіць страты.
Злучаныя Штаты могуць канчаткова спыніць фінансавую дапамогу Палестынскай аўтаноміі. Пра гэта паведамляе Нацыянальнае грамадзкае радыё ЗША са спасылкай на афіцыйныя крыніцы.
Усяго ў вытворчасьці эканамічных судоў Беларусі паводле стану на 1 жніўня 2018 году знаходзяцца 2438 спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасьці (банкруцтве), паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Экопресс».
Страйк пілётаў ірляндзкай бюджэтнай авіякампаніі Ryanair прайшоў 10 жніўня ў пяці краінах Эўропы.
У ліпені Белстат зафіксаваў зьмяншэньне спажывецкіх цэнаў на 0,2%. Пры гэтым ад пачатку 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 2,8%.
Міністэрства фінансаў Расеі не прыпыняе крэдытаваньне Беларусі. Гэтая інфармацыя вынікае з атрыманага агенцтвам БелаПАН паведамленьня расейскага фінансавага ведамства.
«...Турэцкая ліра хутка падае ў адносінах да нашага вельмі моцнага даляра... Нашыя адносіны з Турэччынай цяпер нядобрыя».
Расея прыпыніла выдачу крэдытаў Беларусі і мае намер абмежаваць Менску бяспошлінныя пастаўкі нафтапрадуктаў і звадкаванага газу з чацьвёртага кварталу 2018 году, паведамляе Reuters.
Існуе рэальная пагроза, што расейскі бэнзін выцесьніць беларускі з рынку Беларусі. Такое меркаваньне 9 жніўня выказаў журналістам намесьнік міністра фінансаў Беларусі Дзьмітры Кійко.
Міністэрства фінансаў Беларусі падрыхтавала новую рэдакцыю Падатковага кодэксу. Цяпер дакумэнт праходзіць узгадненьне ў шэрагу міністэрстваў і ведамстваў. Мяркуецца, што неўзабаве ён паступіць у Палату прадстаўнікоў, дзе будзе разглядацца на восеньскай сэсіі.
На таргах у Маскве расейскія акцыі працягнулі падзеньне, якое пачалося 8 жніўня. У першыя хвіліны пасьля адкрыцьця індэкс РТС зьнізіўся больш чым на 3%.
Цяжкасьці сталі наступствам судовай спрэчкі з украінскім «Нафтагазам».
Аляксандар Лукашэнка 7 жніўня падпісаў указ аб рэгуляваньні гульнявога бізнэсу. Дакумэнт легалізуе віртуальныя казіно і павялічвае ўзрост удзелу ў азартных гульнях з 18 да 21 году.
Міністар сказаў, што для тых, хто не пасьпее пабудавацца за гэты час у сталіцы, застаецца варыянт гарадоў-спадарожнікаў.
Расейскі алігарх Алішэр Усманаў пагадзіўся прадаць сваю 30-працэнтную долю ў ангельскім футбольным клюбе «Арсэнал».
Расейскі газавы манапаліст «Газпром» прыпыніў сваю праграму зьнешніх пазык пасьля арышту актываў у Вялікабрытаніі ў чэрвені праз спрэчку з украінскім «Нафтагазам».
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што Іран павінен пачаць паводзіць сябе, як «нармальная краіна». Гэтая заява прагучала на фоне падрыхтоўкі ЗША да аднаўленьня санкцый супраць Тэгерану.
Эўразьвяз катэгарычна адмовіўся разрываць пагадненьне з Іранам і далучацца да санкцыйнага рэжыму.
Пры прававых праблемах з аўтамабілем на тэрыторыі Ўкраіны беларусы могуць атрымаць буйны штраф ці забарону на ўезд у суседнюю краіну.
У цэнтры Гомля зноў пачаліся аўральныя працы. Камунальныя прадпрыемствы нанава фарбуюць фасады, мяняюць асфальт і плітку, пакладзеную тыдзень таму.
Раней трыльённы рубеж атрымоўвалася ненадоўга пераступіць толькі дзяржаўнаму энэргетычным гіганту Кітаю PetroChina ў 2007 годзе — з тых часоў кампанія патаньнела амаль у дзесяць разоў.
Міністэрства эканомікі падрыхтавала праект пастановы ўраду аб зьменах у правілы ўнутранага распарадку садаводчых таварыстваў.
Кошт праекту ў Ровенскай вобласьці, які будзе рэалізоўваць беларуская кампанія, — 10 мільёнаў даляраў.
Уладзімер Кордзік, які меў вопыт імпарту мэдтэхнікі ў Беларусь, распавёў карэспандэнту Свабоды сваю гісторыю і тое, як працуе схема паставак. І чаму ён як індывідуальны прадпрымальнік два гады таму вырашыў пакінуць гэты бізнэс. Цяпер Уладзімер Кордзік працуе ў сфэры ІТ.
Рэпартаж Свабоды з аўтапераходу Завольша — Рудня на беларуска-расейскай мяжы, дзе ад 1 жніўня меліся забараніць праезд іншаземцаў.
У Беларусі павышаны бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ) — зь 1 жніўня ён складае 213,67 рубля. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 61 ад 19 ліпеня.
Да сёньня прадпрыемствы былі абавязаныя прадаваць 10% сваёй валютнай выручкі. Падчас валютнага крызісу норма абавязковага продажу сягала 50%.
Загрузіць яшчэ