Госьць «Інтэрвію тыдня» — эканаміст Леанід Злотнікаў. Ён тлумачыць, колькі страціць Беларусь у выніку «падатковага манэўру» Расеі, прыводзіць лічбы таго, як хутка растуць даўгі беларускіх грамадзян і прадпрыемстваў, і адказвае на вечнае пытаньне, чаму Аляксандар Лукашэнка не ідзе на эканамічныя рэформы.