Амэрыканскі часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг самых багатых людзей, якія зарабілі свае грошы на крыптавалютах.
У ноч з 7 на 8 лютага аўтамабільнае паліва стане даражэйшым на 2–12 капеек.
Бязьвізавы ўезд у Беларусь на 5 дзён даў магчымасьць заходнім эўрапейцам наведаць Менск і іншыя гарады краіны і падзяліцца сваімі ўражаньнямі ад вандровак. Свабода сабрала некаторыя з такіх водгукаў на заходніх сайтах.
Міністэрства прыроды ініцыявала папраўкі ў закон «Аб абыходжаньні з адходамі», выкліканыя прыняцьцем прэзыдэнцкага дэкрэту № 7 «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва». Цяпер яны праходзяць узгадненьне ў дзяржаўных структурах.
У выніку рэзкага падзеньня курсаў каштоўных папераў на фондавым рынку ЗША, якое было зафіксавана напярэдадні, 500 найбагацейшых людзей сьвету за адзін дзень зрабіліся бяднейшыя на $114 млрд, гаворыцца ў рэйтынгу Bloomberg Billionaires Index.
«Пашпарт» зроблены на трох мовах: па-расейску, па-ангельску і па-польску. Рыхтуецца і на беларускай мове, і на нямецкай, і на кітайскай.
Гандлёвыя стасункі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам складаюць цяпер прыкладна чвэрць ад усяго беларускага гандлю.
Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасьць вырасла ў параўнаньні з папярэднім годам амаль на 10%. Асноўным неплацельцам застаецца Расея — агулам расейскія арганізацыі вінныя беларускім амаль 2 мільярды даляраў.
Паводле Алега Токуна, «дармаедаў» стане амаль удвая меней, чым было вызначана паводле ранейшага дэкрэту №3. Пытаньні пра тое, хто будзе «дармаедам» і за што «дармаеды» будуць плаціць, засталіся без адказаў.
Больш за ўсё стратаў панесьлі энэргетычны, фінансавы сэктары і сэктар аховы здароўя, аднак страты мелі шырокі маштаб, ахапіўшы ўсе 11 буйных груп S&P.
Польская чыгунка ў Сілезіі на поўдні краіны ўвяла бясплатны праезд для рэпрэсаваных па палітычных прычынах у часы ПНР.
Пра гэта Польскаму радыё паведаміў генэральны дырэктар Дзяржаўнай лясной гаспадаркі Польшчы Анджэй Канечны.
Сёньня найбуйнейшым сусьветным экспартэрам узбраеньня зьяўляюцца ЗША, за якімі ідуць Расея, Кітай, Францыя, Нямеччына і Вялікабрытанія.
Колькі і за што будуць плаціць беларусы паводле мадыфікаванага дэкрэту аб «дармаедах»? Ці справядлівыя яго патрабаваньні? Ці спародзіць ён новую хвалю пратэстаў?
Нацыянальны банк Беларусі заявіў пра гатоўнасьць скасаваць абавязковы дазвол на адкрыцьцё фізычнымі асобамі банкаўскіх рахункаў за мяжой. Рашэньне можа ўступіць у сілу ўжо ў 2018 годзе. Гэтая тэма ўздымалася на пашыраным паседжаньні праўленьня НБРБ 31 студзеня.
«Мы не разглядаем пытаньне аб тым, каб дапусьціць крыптавалюты ў нашым унутраным абарачэньні. Такая задача ня ставіцца. Мы проста паспрабавалі ўрэгуляваць дачыненьні па асноўных інструмэнтах — тэхналёгіі блокчэйн, майнінгу, выкарыстаньня крыптавалютаў».
Расейскі «Сбербанк», найбуйнейшы дзяржаўны банк у Расеі, адчыняе ў Швайцарыі біржу абмену крыптавалютамі. У Расеі ён гэтага зрабіць ня мог, паколькі апэрацыі зь лічбавымі валютамі там забароненыя.
Пасажыры гарадзкіх аўтобусаў у Берасьці пакуль ня могуць аплачваць праезд праз смартфон, як гэта плянавалася зрабіць з 1 лютага.
Міністар аховы здароўя Валеры Малашка зьняпраўдзіў інфармацыю пра 100-працэнтную кампэнсацыю насельніцтвам мэдычных паслугаў для так званых «дармаедаў».
Экспарт прадпрыемстваў Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі за 2017 год перавысіў 1 млрд даляраў, вырас на 15% да 2016 году.
Праз два тыдні мае зноў зьнізіцца стаўка рэфінансаваньня — цяпер да 10,5%. Летась Нацбанк зьніжаў стаўку восем разоў — з 18 да 11%. Апошні раз — у кастрычніку.
Дырэктар польскай тэлевізіі TVP, што датацыі МЗС гэта «сыгнал, што нешта зьмянілася ў польскай палітыцы».
Ці закране «крамлёўскі даклад» Міністэрства фінансаў ЗША, прадстаўлены 30 студзеня на абмеркаваньне ў амэрыканскі Кангрэс, бізнэс-інтарэсы расейскіх алігархаў у Беларусі?
Нацыянальны банк плянуе ў бліжэйшай пэрспэктыве адмяніць неабходнасьць атрыманьня фізычнымі асобамі дазволаў на адкрыцьцё рахункаў за мяжой.
Нацыянальны банк з 14 лютага на паўпрацэнта зьніжае стаўку рэфінансаваньня — з 11 да 10,5% гадавых.
Міністэрства фінансаў ЗША прадставіла так званы «крамлёўскі даклад». З амаль сотні расейскіх багатыроў добрая траціна мелі ці маюць да гэтага часу бізнэс-інтарэсы ў Беларусі.
Якім будзе мэханізм зьбіраньня з дармаедаў дадатковай платы за транспарт ды іншыя сацыяльныя паслугі, што прадугледжана дэкрэтам №1 Аляксандра Лукашэнкі?
Рассельгаснагляд ад 31 студзеня 2018 году ўводзіць часовыя абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі беларускай кампаніі «Бабушкина Крынка» на тэрыторыю Расеі.
ТАА «БелЭкспрэс Бай» ажыцьцяўляе трансфэры зь Беларусі ў Крым праз тэрыторыю Расеі. Гэты маршрут арганізаваны ў парушэньне заканадаўства Ўкраіны.
Афіцыйныя асобы Нямеччыны ўжо выказалі сваё асуджэньне. Яны заявілі, што гэта катэгарычна недапушчальна, а самі досьледы зьяўляюцца спробай маніпуляцыі грамадзкай думкай.
Тарас Надольны пакінуў пасаду па згодзе бакоў. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Грузія з гэтага года не плянуе купляць газ у Расеі, паколькі ўся запатрабаванасьць на гэты від паліва пакрывае Азэрбайджан. Пра гэта заявіў намесьнік міністра эканомікі Грузіі Георгій Чыкавані.
Беларускі нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў экспэртнае заключэньне пра сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусь за 2017 год.
Прынцыповым момантам рэформаў стане «зыход ад тарыфнай стаўкі першага разраду да базавай стаўкі, якую прыраўняюць да бюджэту пражытачнага мінімуму».
Дзяржаўная фіскальная служба Ўкраіны ў 2017 годзе выкрыла 1,2 тысячы фактаў незаконнага перамяшчэньня наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў і прэкурсараў, амаль 10 адсоткаў зь якіх зарэгістравана на мяжы зь Беларусьсю.
Калі сярэдні быў 836,9 рубля, мэдыянны — толькі 635,4 рубля. Які з гэтых заробкаў больш сярэдні?
Заcнавальнік кампаніі Miscrosoft Біл Гейтс ахвяраваў 40 мільёнаў даляраў на стварэньне каровы, якая будзе лепш пераносіць сьпякоту.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings павысіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту эмітэнта Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валюце да ўзроўню B з B-, прагноз «стабільны».
Працаўладкавалася на 41 тысячу чалавек менш.
З 1 красавіка мікрафінансавыя арганізацыі больш не змогуць даваць грошы пад 1% у дзень.
Новая распрацоўка была прадстаўленая 26 студзеня на навукова-практычнай выставе, прымеркаванай да Дня беларускай навукі.
Дзяржаўная экалягічная экспэртыза Распрыроднагляду дазволіла будаваць адрэзак газаправоду «Паўночны паток 2» праз Кургальскі прыродны заказьнік у Ленінградзкай вобласьці.
Аўтаўладальнікі ў рэгіёнах больш не даведаюцца, колькі «транспартнага падатку» яны заплацілі. А значыць, ня змогуць параўнаць, як гэтая сума адрозьніваецца ад той, колькі зь бюджэту вярнулі рэгіёну на добраўпарадкаваньне дарог.
Паўночная Карэя гандлявала вуглём у абыход санкцыяў ААН, выкарыстоўваючы Расею як транзытную краіну. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў эўрапейскай выведцы.
26 студзеня першы намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч і яшчэ шэраг чыноўнікаў правялі адмысловую прэсавую канфэрэнцыю, каб патлумачыць асаблівасьці прэзыдэнцкага дэкрэту № 1.
Плюс 12,6% сярэдняга налічанага заробку і плюс 6,2% рэальнага даходу.
Біткойн можа праіснаваць і 100 гадоў, але больш верагоднае ягонае фіяска, заявіў на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе ляўрэат нобэлеўскай прэміі ў эканоміцы Робэрт Шылер.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця прафінансуе будаўніцтва ў Беларусі 4 цеплаэлектрастанцый на біягазе. Будаўніцтвам будзе займацца літоўская кампанія Modus energy, якая працуе ў сфэры абнаўляльнай энэргетыкі.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў сёньня дэкрэт № 1 па садзейнічаньні занятасьці насельніцтва. Што пра яго думаюць былыя ўдзельнікі маршаў недармаедаў і эканамісты?
Адміністрацыя Дональда Трампа плянуе спыніць фінансаваньне Міжнароднай касьмічнай станцыі да 2025 года, паведамляюць амэрыканскія СМІ.
Загрузіць яшчэ