Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) прафінансуе будаўніцтва ў Беларусі 4 цеплаэлектрастанцый на біягазе, гаворыцца на сайце ЭБРР. Будаўніцтвам будзе займацца літоўская кампанія Modus energy, якая працуе ў сфэры абнаўляльнай энэргетыкі.
Крэдыт банка ў памеры 15 млн даляраў складзе 60% усіх выдаткаў на праекты, астатнюю суму інвэстуе сама кампанія, паведамляе The Baltic Times.
На сродкі ЕБРР і Modus grupe будуць пабудаваныя па дзьве ЦЭЦ на біягазе ў Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцях Беларусі.
«Беларусь вельмі актыўная ў разьвіцьці сэктара аднаўляльнай энэргетыкі. Аб’ём рынку аднаўляльных крыніц энэргіі і і імкненьне ўладаў разьвіваць гэты сэктар робіць Беларусь прывабнай для біягазавых кампаній», — сказаў сябра праўленьня Modus grupe Русланас Скляповічус.
Праект будзе першым прыкладам наўпротавых інвэстыцый ЭБРР у сэктар энэргетыкі Беларусі. Яго рэалізацыя дасьць магчымасьць вырабляць штогод 32 ГВт электраэнэргіі і скароціць выкіды вуглякіслага газу (CO2) у краіне на 15,3 тыс. тон у год.
З моманту пачатку сваёй дзейнасьці ў Беларусі ў 1992 годзе ЭБРР інвэставаў амаль 2 мільярды эўра ў 95 праектаў у розных галінах эканомікі.